Каля Мірскага замку знойдзеная невядомая рэзыдэнцыя Радзівілаў. Фотарэпартаж з раскопак. 21.by

Каля Мірскага замку знойдзеная невядомая рэзыдэнцыя Радзівілаў. Фотарэпартаж з раскопак

06.08.2016 16:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Археолагі з Інстытута гісторыі НАН Беларусі знайшлі падмурак невядомай рэзідэнцыі XVI-XVII стагодздзяў каля Мірскага замка. Раней лічылася, што на месцы руінаў стаяў толькі палац XX стагодздзя.


У канцы 2015 году Інстытут гісторыі НАН і музей «Замкавы комплекс «Мір» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. У межах гэтага пагаднення 4 ліпеня група археолагаў прыехала ў Мір. Цягам двух тыдняў навукоўцы мусілі правесці раскопкі на месцы, дзе стаяў палац князёў Святаполк-Мірскіх. Заўжды лічылася, што палац быў пабудаваны ў пачатку XX стагодздзя.

Нечакана для навукоўцаў раскопкі давялося падоўжыць да аднаго месяцу. Пад сьмеццем, якое назбіралася за апошнія сто год, яны знайшлі падмурак будынку, узведзенага на мяжы XVI і XVII стагодздзяў.


Па гэтай цэгле-пальчатцы вызначылі час пабудовы рэзідэнцыі

Раней ніхто не задумваўся, ці было штосьці на месцы палацу Святаполк-Мірскіх. Да нашых дзён захаваліся толькі дзьве выявы самога палацу. Ён згарэў ад пажару ў часы Першай сусветнай вайны, калі ў Міры стаялі казакі.


Адкрытыя падмуркі рэзідэнцыі Радзівілаў ў 500 метрах ад Мірскага замку

Потым на месцы палацу была сметніца, і да нашага часу з зямлі выступала толькі некалькі кавалкаў сценаў.

Час пабудовы старэйшага будынку вызначылі па цэгле-пальчатцы. Гэты тып будаўнічых матэрыялаў выкарыстоўваўся толькі у XVI і XVII стагодздзях. Памеры цэглы ў Міры характэрныя да канца XVI — пачатку XVII. У гэты час Мір належаў Радзівілам.


Ірына Ганецкая правяла ў Міры ўжо цэлы месяц

«Атрымліваецца, што палац Святаполк-Мірскіх пабудаваны на падмурку дома ў фальварку Замір'е часоў Мікалая Крыштофа Радзівіла «Сіроткі», — сказала Свабодзе Ірына Ганецкая, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН, якая кіруе раскопкамі.


Па словах археолага, акурат з канца XVI стагодздзя вакол замкаў пачалі ўзнікаць фальваркі. Туды пераносіліся ўсе гаспадарчыя функцыі замкаў: гароды, палі, бровары, захоўванне збожжа. У часы «Сіроткі», верагодна, у фальварку Замір'е жыў намеснік гаспадара.


А гэта XX стагодздзе — сьляды таго самага палацу Святаполк-Мірскіх

Матэрыялы пабудовы аналагічныя матэрыялам, з якіх пабудаваны Мірскі замак. На месцы знайшлі мала побытавых рэчаў. Гэта прыкмета таго, што будынак даглядаўся і яго трымалі ў чысціні.


Сабраныя матэрыялы зараз будуць уносіць у рэестар

Найбольшая калекцыя знойдзеных артэфактаў — будаўнічыя матэрыялы. Кафля ад ручнога вырабу з мяжы XVI-XVII да фабрычнага пачатку XX стагодздзя. Тут таксама знойдзеныя тры гатункі дахоўкі з розных эпох.


Кафля розных эпохаў

5 жніўня раскопкі скончыліся. Але Ірына Ганецкая яшчэ месяц правядзе ў Міры, каб скласці рэестар знойдзеных артэфактаў і правесці фіксацыю раскопу і выяўленых будаўнічых канструкцый.


Флігель пачатку ХХ стагодздзя, верагодна, стаіць на падмурку старэйшага флігелю

Падчас працы археолагі вывучылі тэрыторыю ў 200 квадратных метраў. Яны адкрылі больш за палову ад усіх падмуркаў. Над паўднёвай часткай цяпер разбітыя гароды мясцовых жыхароў, якія жывуць у флігелі пачатку XX стагодздзя.


Мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць старую кафлю на сваіх гародах

«Раскопкі, безумоўна, трэба працягваць, — кажа Ганецкая. — Фальварак — гэта рэзідэнцыя і гаспадарчы комплекс — неад’емная частка замку. Апроч жылога дому ў Замір'і можна даследаваць і іншыя пабудовы. Тут шмат чаго даступна для даследаванняў».


Раскопкі праводзіліся на замову і за кошт музэю. Раскапаныя падмуркі плануюць выкарыстоўваць у якасьці музейнай атракцыі. Але да канца працы яны будуць агароджаныя, паколькі тут ёсць нераскрытыя і небяспечныя сутарэнні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Археолагі з Інстытута гісторыі НАН Беларусі знайшлі падмурак невядомай рэзідэнцыі XVI-XVII стагодздзяў каля Мірскага замка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика