У Міры ўсталёўваюць шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц. 21.by

У Міры ўсталёўваюць шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц

25.08.2016 06:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На дамах у гарадскім пасёлку Мір усталёўваюць новыя шыльды. На іх побач з сучаснымі назвамі вуліц мястэчка — і гістарычныя.


Фото: svaboda.org

Усяго будзе ўсталявана 76 новых шыльдаў. Яны вырабленыя за грошы і з ініцыятывы музея «Замкавы комплекс «Мір». Вуліца Ленінградская некалі была Завальнай, Маскоўская — Глухой, Чырвонаармейская — Нясвіжскай, Піянерская — Падолам або Броварамі.

Як паведамілі «Свабодзе» ў музеі, праект вяртання гістарычных назваў вуліц прадставілі ў Міры ў чэрвені 2016 года на сельскім сходзе. Мясцовай супольнасці музейная ініцыятыва спадабалася.

«Стаўленне ва ўсіх станоўчае, — сказала Анаіт Арзуманян, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ў музеі. — Некаторыя жыхары нават прапаноўвалі заплаціць за шыльды, якія прымацоўвалі да іхніх дамоў. Але мы тлумачылі, што ініцыятыва — цалкам нашага музея, і, адпаведна, нікому з жыхароў нічога плаціць не трэба».


Фото: svaboda.org

Ідэю прадубляваць сучасныя назвы гістарычнымі супрацоўнікі музея пазычылі ў Смаленску. Туды яны ездзілі на пачатку лета на міжнародную навукова-практычную канферэнцыю.

Таксама ў лютым 2016 года ў Федэральным архіве нямецкага горада Кобленца Вольга Папко, дырэктар музею, знайшла дзве мапы Міра XIX стагоддзя. Адтуль і ўзялі гістарычныя назвы вуліц.

Грамадска-культурны праект «Гістарычныя назвы вуліц Міра» ладзіцца дзеля папулярызацыі гістарычнай спадчыны Міра. Супрацоўнікі музея праводзяць экскурсіі не толькі на тэрыторыі замкавага комплекся, але і па самім мястэчку. У музеі лічаць, што са з’яўленнем гістарычных назваў XIX стагоддзя такія экскурсіі будуць больш цікавымі і нагляднымі.

76 шыльдаў з гістарычнымі назвамі будуць усталяваныя на 17 вуліцах.

«Старыя шыльды з будынкаў не прыбіраюцца, да іх проста дадаюць новыя, бо афіцыйна назваў вуліц ніхто не змяняе, — сказала Арзуманян. — Дадаюцца шыльды толькі на тыя вуліцы, якія прысутнічаюць на згаданых мапах».

Некаторыя сучасныя вуліцы ў XIX стагоддзі былі падзеленыя на дзве часткі з рознымі назвамі, а некаторыя, наадварот, былі часткамі адной доўгай вуліцы.

Таксама ў цэнтры Міра з’явяцца тыя самыя мапы XIX стагоддзя, раздрукаваныя на вялікіх шчытах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго будзе ўсталявана 76 новых шыльдаў. Яны вырабленыя за грошы і з ініцыятывы музея "Замкавы комплекс "Мір".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика