У Гродне спілавалі мемарыяльны каштан Элізы Ажэшкі, якому было 150 гадоў. 21.by

У Гродне спілавалі мемарыяльны каштан Элізы Ажэшкі, якому было 150 гадоў

24.11.2016 17:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што не паспела зрабіць прырода, зрабілі камунальныя службы. 24 лістапада супрацоўнікі Зелянбуда спілавалі ствол старадаўняга каштана ля дома Элізы Ажэшкі. Яму было каля 150 гадоў, ён быў сведкам часоў, у якія жыла пісьменніца, распавядае hrodna.life.


Праблемы ў каштана пачаліся ў 2008 годзе пасля рэканструкцыі вуліцы Ажэшкі. Заціснуты бетоннай пліткай, ён пачаў імкліва засыхаць. Тады на дрэва звярнуў увагу гарадскі актывіст Ігар Лапеха. Ён нават накіроўваў да ўладаў зварот, у якім папярэджаў пра верагодны сумны лёс расліны, але атрымаў звычайную адпіску

У 2016 годзе краязнаўца прапаноўваў варыянт выратавання дрэва, але зноў да яго меркавання ніхто не прыслухаўся.

Праз паўгода, у чэрвені, праз Гродна прайшоў магутны цыклон, які пашкодзіў многія старыя дрэвы ў цэнтры Гродна. Дасталося і каштану Элізы Ажэшкі.











Пасля ўрагану камунальныя службы прыйшлі да высновы, што дрэва трэба спілоўваць бо яно нясе пагрозу пешаходам і транспарту. Службы атрымалі дазвол ад гарадскіх уладаў, а ў лiстападзе прыступілі да спілоўкі рэштак дрэва.

«Ратаваць тут не было чаго, паглядзіце якія дзіркі ў ствале. Такое дрэва ў цэнтры горада пакідаць небяспечна», — сказаў адзін з рабочых Зелянбуда.

У выніку летняга ўрагану вуліца Ажэшкi страціла многа дрэў. Камунальныя службы абяцалі пасадзiць новыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што не паспела зрабіць прырода, зрабілі камунальныя службы. 24 лістапада супрацоўнікі Зелянбуда спілавалі ствол старадаўняга каштана ля дома Элізы Ажэшкі. Яму было...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика