У Гродне зацвердзілі шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц
18.01.2017 12:56
—
Новости Общества
|
Шыльды з гістарычнымі назвамі па-беларуску з’явяцца на 16 вуліцах старога Гродна. Такое рашэнне прыняла тапанімічная камісія Гродзенскага гарвыканкаму. Спіс гістарычных назваў вуліц складаў гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч. Паводле яго, увесь спіс складаўся з 43 вуліц, але камісія вырашыла на першым этапе ўсталяваць шыльды толькі на 16. «Ніякіх заўваг на маю працу складання спісу назваў вуліц з боку сяброў камісіі не было, праўда, папрасілі не ўносіць у спіс назвы перыяду Другой сусветнай вайны, калі вуліцы атрымалі нямецкія найменні. Іх на шыльдах не будзе», — сказаў Андрэй Вашкевіч. Далей над праектам па ўсталяванні новых шыльдаў з назвамі вуліц будуць працаваць дызайнеры. Плануецца, што новыя шыльды з’явяцца напачатку вясны. З прапановай устанавіць назвы (гэта значыць дапісаць на шыльдзе найменні вуліц, якія былі раней, а не змяняць цяперашнія) у гарвыканкам звярнулася рэдакцыя мясцовага сайту hrodna.life. Праз інтэрнэт, паводле рэдактара Аляксея Шоты, яны сабралі каля Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плануецца, што новыя шыльды з'явяцца на 16 вуліцах напачатку вясны.
|
|