Памерла беларуская патрыётка Алеся Фурс. У маладосці яна атрымала 25 гадоў лагера за "Пагоню"
20.08.2017 08:40
—
Новости Общества
|
У Паставах 19 жніўня на 92-м годзе жыцця памерла беларуская патрыётка Алеся Фурс (Умпіровіч). ![]()
Алеся Фурс (Умпіровіч) нарадзілася 24 снежня 1926 года ў вёсцы Азярава Відзаўскага раёна (цяпер Браслаўскі раён). У 1943 годзе, падчас вучобы ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі, уступіла ў Саюз Беларускай Моладзі (СБМ) — падпольную патрыятычную непалітычную моладзевую арганізацыю. Яна змагалася «за сапраўдную, а не дэкларатыўную дзяржаўнасць, самастойнасць Беларусі, дзяржаўнасць беларускай мовы, бел-чырвона-белы сцяг, герб „Пагоня“, суверэнітэт, свабоднае развіццё беларускага народу». 25 сакавіка 1946 года для цырымоніі прыняцця прысягі сяброў СБП на вернасць Беларусі Алеся намалявала «Пагоню». У 1948 годзе дзяўчыну арыштавалі, судзілі, і яна атрымала 25 гадоў зняволення ў Мардовіі. У лагеры сябравала з вядомай беларускай паэткай Ларысай Геніюш. ![]() Пасля вызвалення ў 1956 годзе выйшла замуж за сябра Глыбоцкай філіі СБП Антона Фурса. Сям’я жыла ў Казахстане. У вольны час спадарыня Алеся займалася маляваннем, завочна скончыла Маскоўскі народны ўніверсітэт мастацтваў. У 1982 сям’я Фурсаў вярнулася на радзіму, пасялілася ў Паставах. Спадарыню Алесю рэабілітавалі 23 лістапада 1992 года. Алеся Фурс чытае радкі з песні пра Беларусь: Жыццё ў лагеры сказалася на здароўі спадарыні Алесі. Апошнія гады яны цяжка хварэла, амаль страціла зрок. Аднак не шкадавала, што ахвяравала сваю маладосць дзеля свабоды Беларусі. «Я не змяніла б сваё жыццё. Яно такое, якое даў мне Бог. Інакш мне трэба было б здрадзіць сваім сябрам», — сказала ў інтэрв'ю TUT.BY у 2014 годзе Алеся Фурс. Рэдакцыя Беларускага партала TUT.BY выказывае шчырае спачуванне мужу спадарыні Алесі Антону Фурсу, усім родным і блізкім. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё ў лагеры сказалася на здароўі спадарыні Алесі. Апошнія гады яны цяжка хварэла, амаль страціла зрок. Аднак не шкадавала, што ахвяравала сваю маладосць дзеля... |
|