Пазіхацеў і хопіць. Купал Фарнага касцёла пачалі нанова фарбаваць
11.09.2017 12:38
—
Новости Общества
|
Купал Фарнага касцёла ў суботу 9 верасня пачалі нанова фарбаваць бірузовым. Раней ён пэўны час, у межах рамонту, зіхацеў на сонцы арыгінальным металічным колерам, На працягу жніўня і пачатку верасня ў гродзенцаў і гасцей горада была магчымасць назіраць, як рабочыя паэтапна чысцілі дах і купал Фарнага касцёла ад старой фарбы. Пасля ачысткі купала было добра відаць, што ён пакрыты меддзю, а частка макаўкі вежы — латунню або бронзай. Некаторыя падумалі, што купал касцёла так і пакінуць, бо яго від вельмі прыцягваў увагу. Але, скончыўшы чыстку, рабочыя занялicя афарбоўкай. Гісторык Мечыслаў Супрон лічыць, што гараджанам і гасцям горада атрымалася ўбачыць арыгінальны матэрыял, якім быў пакрыты купал і яго вежа: Знешні рамонт Фарнага касцёла пачаўся ў маі 2017 года. За некалькі месяцаў рабочыя пачысціць храм, і амаль цалкам яго пафарбавалі. Новай афарбоўкі павінна хапіць на 25 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Купал Фарнага касцёла ў суботу 9 верасня пачалі нанова фарбаваць бірузовым. Раней ён пэўны час, у межах рамонту, зіхацеў на сонцы арыгінальным металічным колерам. |
|