Кабельны беларускамоўны канал можа з'явіцца ў краіне. Можна дасылаць гатовыя фільмы і перадачы
15.09.2017 13:22
—
Новости Общества
|
Кабельны беларускамоўны канал можа з’явіцца ў краіне. Зацікаўлены аператар запрашае дасылаць беларускамоўны кантэнт. Пра гэта TUT.BY паведаміла дэпутатка парламента Алена Анісім. — Да мяне звярнуліся аператары кабельных сетак. Яны маюць магчымасць напоўніць тэлеканал беларускім кантэнтам. Ім патрэбныя прадукты на беларускай мове, якія ўжо створаны. Па дамоўленасці, яны маглі бы размяшчаць іх у сваёй вяшчальнай прасторы, — распавядае Алена Анісім. — Сёння ёсць вялікая зацікаўленасць аўдыторыі ў перадачах на беларускай мове. Гэта могуць быць навукова-папулярныя праграмы, метадычныя, мастацкія і дакументальныя фільмы. Дэпутат запрашае тых, хто гатовы перадаць кантэнт на беларускай мове, пісаць на электронную пошту: alenaanisim@gmail.com. — Я перадам дадзеныя аператару, а пасля яны будуць вырашаць пытанні па размяшчэнні кантэнту. Алена Анісім пазначыла, што выказаў зацікаўленасць у беларускамоўным кантэнце Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кабельны беларускамоўны канал можа з'явіцца ў краіне. Зацікаўлены аператар запрашае дасылаць беларускамоўны кантэнт. Пра гэта TUT.BY паведаміла дэпутатка...
|
|