У галоўнай ролі - горад. У Гродна для турыстаў падрыхтавалі маршруты па месцах, дзе здымалі кіно. 21.by

У галоўнай ролі - горад. У Гродна для турыстаў падрыхтавалі маршруты па месцах, дзе здымалі кіно

24.11.2017 19:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гродна для турыстаў падрыхтавалі канцэптуальны маршрут па знакавых месцах, дзе ў розны час знялі каля 50 фільмаў. Ідэю стварэння памятных месцаў агучылі і падтрымалі ў Гродзенскім аблвыканкаме. Сёння на вуліцах горада адна за адной з’яўляюцца шыльды і стэнды. У бліжэйшых планах — устаноўка білбордаў, каваных артаб’ектаў і пано, паведамляе «СБ — Беларусь сегодня».


Мінулым летам у Белых Росах зносілі апошнія дамы. Яны прастаялі яшчэ 34 гады пасля таго, як сюды прыйшлі кіношнікі здымаць свой знакаміты фільм аб паглынанні вёскі горадам. Атрымліваецца, што толькі ў гэтым годзе гісторыя, якую распавялi ў фільме, амаль аднолькава паўтарылася ў рэальнасці і на месцы прыватных домікаў усё ж такі пабудуюць шматкватэрны дом і гандлёвы цэнтр. Зусім хутка аб месцы здымак карціны будуць нагадваць толькі невялікі стэнд і калодзеж, каля якога дзед Фядос вучыў розуму Мішку Кісяля.

Рэжысёры з задавальненнем выкарыстоўваюць натуральны антураж старых вуліц Гродна для стварэння кінаработ. Сярод вядомых фільмаў, якія здымалі тут, савецкія кінастужкі: «Я родам з дзяцінства» з Уладзімірам Высоцкім, «Мяне клічуць Арлекіна», германска-беларускі фільм «Бабін Яр», серыял «Смерш», «Дняпроўскі рубеж». Усяго плануецца ўвекавечыць 15 фільмаў, эпізоды якіх здымаліся ў розныя гады.


Першы стэнд-пюпітр з фільмам «Смерш» з’явіўся на вуліцы Савецкай насупраць Фарнага касцёла. Тут можна ўбачыць кадры з фільмаў з анатацыяй да сюжэта на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Адзін са стэндаў-плакатаў можна ўбачыць на скрыжаванні вуліц Ажэшка і Савецкай. Плакат з’явіўся ў акне банка, тут можна паглядзець на кадры з серыяла «Сляды апосталаў». Фільм здымаўся не так даўно. Многія гараджане прымалі ўдзел у масоўках.
Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Клімовіч дзеліцца далейшымі планамі:

— Пастараемся стварыць такую аўру, каб мясцовыя жыхары і іншаземцы разумелі, што знаходзяцца ў горадзе, у якім здымалі кіно. Нядаўна зноў прайшліся па горадзе са спецыялістамі, каб кропкава вызначыць месцы, якія ўвойдуць у турыстычны маршрут. Трымаючы ў руках спіс фільмаў і фота, зрабіць гэта аказалася нескладана. Усю працу плануем завяршыць да пачатку Фестывалю нацыянальных культур. Напрыклад, у раёне вуліцы Вялікая Траецкая будзе ўстаноўлена тэматычная лаўка з фотазонай. Горадабудаўнічая частка дазваляе гэта зрабіць. На вуліцы Тэльмана здымалі кадры для некалькіх фільмаў. Тут усталююць вялікі вертыкальны стэнд. На самай кінематаграфічнай вуліцы Урыцкага на сцяне аднаго з гісторыка-культурных будынкаў з’явіцца вялікі білборд. У цэнтры Савецкай вокны цырульні «Ландыш» аздобяць вялікімi малюнкамі з прычоскамі розных часоў, зробленымi спецыяльна для кіно.


На самай кінематаграфічная вуліцы — Урыцкага — знялі ўрыўкі амаль для 20 кінастужак. Фота БелТА

Каля чыгуначнага вакзала ў Гродне можа з’явіцца скульптура па матывах фільма «Міколка-паравоз». Гэты фільм стаў пачаткам кінематаграфічнай кар’еры Гродна. Кінастужка захавала стары будынак чыгуначнага вакзала і паваротны круг. Стары корпус універсітэта сыграў ролю гімназіі, а каля фантана ішлі баі. На вуліцы Тэлеграфнай, дзе зараз кафэ, падчас здымак фільма «Гандлярка і паэт» была збудавана шыбеніца, на якой па сюжэце пакаралі смерцю партызан.

На Кастрычніцкай вуліцы стаяў драўляны двухпавярховы дом з кватэрай, дзе жыла сям’я гераіні Ніны Ургант з фільма «Я родам з дзяцінства» і куды вярнуўся герой Уладзіміра Высоцкага. Там жа на лесвіцы ён спяваў пад гітару. Пазней на гэтым месцы з’явіўся знакаміты рэстаран «Зубр», а цяпер знаходзіцца корпус універсітэта.


У мінулым годзе насупраць Маладзёжнага цэнтра горада з’явілася Алея кіно. Тады пачатак алеі, прысвечанай кінематаграфічнай кар’еры Гродна, паклалі дзве пліты. На адной з іх увекавечаны знакаміты папулярны фільм «Белыя Росы». Пліты для Алеі кіно выраблены на Гродзенскім каменеапрацоўчым заводзе. Пакуль тут прадстаўлены назвы шасці фільмаў. У найбліжэйшай будучыні іх будзе дванаццаць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродна для турыстаў падрыхтавалі канцэптуальны маршрут па знакавых месцах, дзе ў розны час знялі каля 50 фільмаў. Ідэю стварэння памятных месцаў агучылі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика