У Брэсце доктара навук не прынялі ў выбарчую камісію з-за адсутнасцi досведу
05.01.2018 09:30
—
Новости Общества
|
Доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры Ірына Лаўроўская з Брэста не здолела трапіць ва ўчастковую выбарчую камісію — камісію першага ўзроўню на мясцовых выбарах, якія пройдуць 18 лютага ў Беларусі, У Брэсце адбылося паседжанне адміністрацыі Маскоўскага раёну па пытанні ўтварэння ўчастковых камісій, на якім прысутнічала Ірына Лаўроўская. «У мяне было сабрана 10 подпісаў грамадзян, якія накіроўвалі мяне ў камісію на ўчастку № 54. Усяго было 20 прэтэндэнтаў стаць чальцамі камісіі. З гэтых 20 ім трэба было выбраць 15. Калі пачыналі галасаваць, то адразу напісалі, што я „не рэкамэндаваная“, бо ў іх была рабочая група, якую ўзначаліў Аляксандар Залатухін, намеснік начальніка аддзелу ідэалогіі Брэсцкага гарвыканкаму… Я запярэчыла, якім жа крытэрам не адпавядае мая кандыдатура. Яны адказалі, што я раней не брала ўдзелу ў выбарчых камісіях. Значыць, каб быць чальцом гэтай камісіі, трэба мець стаж удзелу», — распавяла Ірына Лаўроўская. Доктар навук Ірына Лаўроўская была здзіўленая, што на такой падставе не ўключаюць у камісіі адукаваных людзей. «Маёй кваліфікацыі дастаткова, каб арыфметычна палічыць колькасць бюлетэняў, колькасць выбарнікаў. Я пра гэта і сказала ў часе паседжання, але вочы долу апусцілі і прагаласавалі супраць. На гэтым паседжанні прысутнічалі яшчэ некалькі чалавек з дэмакратычных партый, арганізацый, усе адукаваныя людзі. І нікога з гэтых людзей, якія мелі досвед быць кандыдатамі, назіральнікамі на выбарах, яны не ўключалі», — паведаміла Лаўроўская. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней яна не брала ўдзелу ў выбарчых камісіях, таму, па меркаванню камисii, не мае досведу. |
|