Жыхар гродзенскай "начлежкі" просіць улады вырашыць праблемы бяздомных. 21.by

Жыхар гродзенскай "начлежкі" просіць улады вырашыць праблемы бяздомных

30.01.2018 07:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бяздомны гродзенец Аляксандр звярнуўся ў гарвыканкам з пытаннямі пра дом начнога знаходжання на вуліцы Карскага і яго пастаяльцаў. Мужчыну абурае, што ва ўстанове ўжо тры месяцы не працуе электрапліта, а на Новы год жыхарам не далі паслухаць віншаванне прэзідэнта, распавядае hrodna.life.


Аляксандр апынуўся ў доме начнога знаходжання з-за складанай жыццёвай сітуацыі, у якой і сам вінаваты. Мужчына быў асуджаны, але мае вышэйшую адукацыю і кажа, што ведае свае правы.

У сваім звароце гродзенец пералічыў тры праблемы, якія хвалююць пастаяльцаў дома начнога знаходжання. Па-першае, электрапліта ў доме не працуе яшчэ з 2017 года, па-другое, пастаяльцы не заўсёды бачаць гуманітарную дапамогу, якую ім перадаюць спонсары, а па-трэцяе — кіраўніцтва адносіцца без павагі да некаторых людзей.

 — Мы вельмі ўдзячныя тым, хто дапамагае нам выжыць у цяжкіх сітуацыях, гэта гарвыканкам, касцёлы, цэрквы, арганізацыі ды простыя людзі, — распавядае Аляксандр. — Але тая дапамога, якая перадаецца нам, знаходзіцца на складах і мы яе іншы раз проста не бачым. Каб падоўжыць тэрмін пражывання, мы павінны стаяць на вуліцы і чакаць каля гадзіны пакуль выкліча дырэктар.

Пастаяльцы дома жывуць без гарачай ежы, бо не працуе электрапліта, а электрачайнік, які дае магчымасць заварыць гарбату або «ролтан», мы куплялі за ўласныя сродкі.

А на Новы год пастаяльцам наогул не далі паслухаць віншаванні прэзідэнта, якога мы самі абіралі. Людзей так запалохалі, што яны баяцца сказаць слова, бо могуць апынуцца на вуліцы".

Таксама Аляксандра цікавіць, чаму знялі з пасады былога дырэктара ўстановы, які адкрываў яе і шукаў бяздомных па горадзе. У гарвыканкаме мужчыну патлумачылі, што адкажуць на яго зварот на працягу месяца.

— Ёсць у нас пэўныя праблемы і цяжкасці, як і ў любой арганізацыі. Усе пералічаныя праблемы надуманыя — гэта можа казаць чалавек, які ўзлаваўся на нашыя правілы і парадкі, — распавёў дырэктар дома начнога пражывання Яўген Ярмантовiч. — У нас забаронена курыць, выпіваць, трэба ўтрымліваць парадак. У нас у доме ўсё робіцца на карысць людзей, якія тут пражываюць. Калі заведзена па распарадку адпачываць, яны адпачываюць і ў памяшканні павінна быць ціха. Таго, хто пачынае шумець, мы ставім на месца. Калі ў нас нейкія праблемы, то мы збіраемся на сходзе і стараемся іх вырашыць. А якія-небудзь праблемы ў жыхароў дома ёсць кожны месяц.

Сёлета спаўняецца 10 гадоў, як у Гродне адкрыўся дом начнога знаходжання. За гэты час там знайшлі прытулак многiя бяздомныя. Тут дапамагаюць аформіць дакументы, знайсці працу, аформіць інваліднасць і розныя варыянты дапамогі. Людзям у патрэбе дапамагаюць цалкам бясплатна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бяздомны гродзенец Аляксандр звярнуўся ў гарвыканкам з пытаннямі пра дом начнога знаходжання на вуліцы Карскага і яго пастаяльцаў. Мужчыну абурае, што ва ўстанове...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика