Талент Маргарыты Федарук з Маларыты. 21.by

Талент Маргарыты Федарук з Маларыты

21.02.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва ўрачыстай абста­ноўцы  намеснік старшыні райвыканкама  Вадзім Шпетны ўручыў матэрыяльную дапамогу Маргарыце Федарук  як актыўнай удзельніцы мастацка-творчых ме­рапрыемстваў, якія праводзяцца ў рэс­публіцы. Гэтае заахвочванне дзяў­­чынка атрымала ў адпаведнасці з распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пазней Маргарыта атрымае і пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.


– Вучні нашай установы не першы раз заахвочаны фондам па падтрымцы таленавітай моладзі, – гаворыць дырэктар Маларыцкай дзіцачай школы мастацтваў Ірына Пятрухіна. – У 2009 годзе гэта  быў Пётр Манько (акардэон, настаўнік Вольга Бягеза). У 2014 годзе – Юлія Федарук, родная сястра Маргарыты (цымбалы, настаўнік Наталля Забеліна), а ў 2016 годзе – Вераніка Федарук, яшчэ адна сястра Маргарыты (фартэпіяна, настаўнік Маргарыта Рэянтовіч). Цяпер Вераніка і Юлія  з’яўляюцца навучэнкамі Брэсц­кага дзяр­жаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы.

Маргарыта Федарук вучыцца ў 6 “А” класе раённай гімназіі і адначасова з’яў­ляецца  вучаніцай 5 класа дзіцячай  школы мастацтваў па класе фартэпіяна ў настаўніцы Маргарыты Рэянтовіч. Дзяўчынка актыўна ўдзель­­нічае ў канцэрт­най дзейнасці дзіцячай  школы мастацтваў. Яна іграе ў фартэпіянным ансамблі “Сугучча”, наведвае заняткі па выбары “Асновы цыркавога мастацтва”…

– У скарбонцы дасяг­ненняў Маргарыты Фе­­­­дарук цяпер ужо ёсць тры перамогі на міжнародных музычных конкурсах, дванаццаць – на рэспубліканскіх, восем – на абласных, – кажа Маргарыта Рэянтовіч. – Нягледзячы на гэта, дзяўчынка не спыняецца на дасягнутым. Яна пастаянна ўдасканальвае сваё выканаўчае майстэрства, надаючы яму новыя рысы, адценні і адметнасці. Маргарыта Федарук паступова і ўпэўнена ідзе да сваёй мэты – стаць музыкантам аднаго са сталічных аркестраў ці артысткай.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўрачыстай абста­ноўцы  намеснік старшыні райвыканкама  Вадзім Шпетны ўручыў матэрыяльную дапамогу Маргарыце Федарук  як актыўнай удзельніцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика