Этой весной 12 наших парней пополнят ряды Вооружённых Сил Беларуси. 21.by

Этой весной 12 наших парней пополнят ряды Вооружённых Сил Беларуси

07.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


А заўтра ты – салдат!

Абараняць Радзіму – святы і ганаровы абавязак.  Айчына давярала зброю нашым бацькам і дзядам,  якія адстойвалі свабоду і незалежнасць   краіны.  Так было спрадвеку і так будзе.
Сёлетняй вясной дванаццаць  нашых землякоў папоўняць рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Трое будуць служыць у 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгадзе ў Віцебску, трое – у батальёне Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у Віцебску і Мінску, трое – у  механізаваных брыгадах у Заслонаве і Мінску, адзін – у супрацьпаветраных войсках у Фаніпалі, яшчэ двое накіроўваюцца ў вучэбны цэнтр пад Барысавам.
Па даўняй традыцыі будучыя салдаты накіраваліся на брацкія могілкі, дзе прайшоў мітынг. Будучыя салдаты атрымалі афіцэрскі наказ ад сябра раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў”, былога ваенкома маёра Мікалая Аляксеенкі. Мікалай Фёдаравіч прыгадаў, як 60 год назад пачаўся яго шлях у арміі, калі быў прызваны з Кіргізіі ў 103-ю паветрана-дэсантную брыгаду ў Віцебску. З мацярынскім наказам да прызыўнікоў звярнулася  старшыня савета раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах.
У актавай зале музея старшыня раённай прызыўной камісіі, намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава  павіншавала хлопцаў з гэтай паваротнай у іх жыцці падзеяй. “Сёлетні год – асаблівы для беларускай арміі. Яна святкуе свой 100-гадовы юбілей, – адзначыла Ірына Іванаўна. – Мы верым, што вы прадоўжыце слаўныя традыцыі беларускай арміі, годна выканаеце свой вайсковы абавязак. Вы павінны ведаць, што пасля праходжання  тэрміновай вайсковай службы  вас чакаюць на вашай малой радзіме, на шумілінскай зямлі,” – адзначыла Ірына Іванаўна. У добры шлях благаславіў хлопцаў  шумілінскі благачынны протаіерэй Фёдар Пучынскі.
Начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна АРВК А. М. Собін кожнаму прызыўніку ўручыў павестку, у якой стаіць дата адпраўкі ў вайсковую часць.
Напрыканцы мерапрыемства  заўтрашнія салдаты маглі паглядзець мастацкую стужку “Не гульня” вытворчасці “Беларусьфільм”, прэм’ерны паказ якой адбыўся ў кінатэатрах 12 красавіка.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А заўтра ты – салдат! Абараняць Радзіму – святы і ганаровы абавязак.  Айчына давярала зброю нашым бацькам і дзядам,  якія адстойвалі свабоду і незалежнасць  ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика