Сённяшнія справы – для будучыні. 21.by

Сённяшнія справы – для будучыні

25.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свой 95-гадовы юбілей органы пракуратуры адзначалі летась. Але кожны год менавіта да прафесійнага свята нам хочацца падвесці пэўныя вынікі, узгадаць пра сваіх ветэранаў працы і тых спецыялістаў, што працуюць у пракуратуры зараз.

Пракуратура заўсёды была гарантам законнасці, нездарма ёй адводзіцца каардынуючая роля ў барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. Трэба адзначыць, што пракуратура найперш праваахоўны, а не караючы орган, таму асноўная наша задача – абарона правоў і свабод грамадзян.

Намаганні пракуратуры накіраваны на выпрацоўку і рэалізацыю комплексных сумесных мер з боку праваахоўных структур, іншых органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, сацыяльных інстытутаў для скарачэння ўзроўню злачыннасці, яе прафілактыкі, недапушчэння незаконнага прыцягнення грамадзян да крымінальнай адказнасці, забеспячэння немінучасці пакарання за злачынствы.

Толькі сёлета пракуратурай было накіравана ў суд 57 крымінальных спраў, падтрымана дзяржаўнае абвінавачанне па 51 справе. Супрацоўнікі пракуратуры выказалі сваё меркаванне па 56 грамадзянскіх справах. За пяць месяцаў было праведзена 17 агульнанаглядных праверак. Па выніках іх вынесена 27 прадстаўленняў, 21 прадпісанне і 15 пратэстаў. Афіцыйныя папярэджанні аб’яўлены 17 асобам, 43 чалавекі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці і 22 – да адміністрацыйнай. Матэрыяльную адказнасць панеслі 11 чалавек. Па ісках пракурора ў даход дзяржавы спагнана больш 4 тысяч рублёў.

Варта адзначыць і работу са зваротамі грамадзян. На працягу года работнікамі пракуратуры вырашана 26 зваротаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. На асабісты прыём ў пракуратуру сёлета прыходзіла 45 чалавек.

Сёння ў калектыве працуюць і маладыя супрацоўнікі, якія паспяхова спраўляюцца з задачамі. Гэта намеснік пракурора Павел Ярмаш і памочнік пракурора Ірына Федаровіч. Трэба згадаць пра добрасумленнасць і адказнасць тэхнічных работнікаў: загадчыка канцылярыі Вольгі Рудаўскай, вадзіцеля Мікалай Занкевіча, прыбіральшчыцы Таццяны Цімашышынай. Больш 40 гадоў працавала ў пракуратуры былая загадчыца канцылярыі Галіна Курдо, 30 гадоў кур’ерам-прыбіральшчыцай – Валянціна Дарафеева.

Без имени-1

Валянціна Ільінічна неяк узгадвала, што ў далёкім 1965 годзе на пасаду кур’ера-прыбіральшчыцы прэтэндавала 8 чалавек. Ёй быў дадзены трохдзённы выпрабавальны тэрмін, які прайшла паспяхова. У яе абавязках было не толькі падтрымліваць эстэтыку і чысціню ў пракуратуры, але і адпраўка карэспандэнцыі, ацяпленне пакояў. Таму даводзілася прыходзіць на працу ў 5-6 гадзін раніцы, а таксама ў выхадныя дні.

Калектыў пракуратуры нешматлікі, але працаздольны. Прафесійны вопыт супрацоўнікаў у стане значна павысіць эфектыўнасць пракурорскага нагляду. Упэўнены, што сянняшнія нашы справы і дасягненні будуць добрай памяццю і прыкладам для наступных пакаленняў працаўнікоў.

З нагоды прафесійнага свята жадаю ветэранам і сянняшнім супрацоўнікам пракуратуры здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў ва ўмацаванні законнасці, барацьбе са злачыннасцю, абароне правоў і свабод чалавека. Каб на працягу ўсяго жыццёвага шляху побач з вамі была ўдача.

Сяргей БАЛАХОНАЎ, пракурор раёна.

Фота: На здымку Валянціна Дарафеева каля будынка пракуратуры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свой 95-гадовы юбілей органы пракуратуры адзначалі летась. Але кожны год менавіта да прафесійнага свята нам хочацца падвесці пэўныя вынікі, узгадаць пра сваіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика