Аб рэалізацыі Дэкрэта №18 і гатоўнасці да жніва.... 21.by

Аб рэалізацыі Дэкрэта №18 і гатоўнасці да жніва...

27.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4032.jpg

 22 чэрвеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, падчас якога было разгледжана два пытанні: “Аб ходзе рэалізацыі на тэрыторыі раёна па-трабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у небяспечных сем’ях” і “Аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да ўборкі зерневых культур ураджаю 2018 года”. Вёў пасяджэнне старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук. 


Па першым пытанні дакладвала загадчыца сектара абароны дзяцінства аддзела па адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама Тамара Турко, пры разглядзе пытання прысутнічаў Андрэй Аўдзееў, намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Як паведаміла выступоўца, штогод на пасяджэннях райвыканкама, каардынацыйнага савета, саветаў аддзела па адукацыі райвыканкама аналізуецца эфектыўнасць работы па прафілактыцы сямейнай небяспечнасці, прымаюцца рашэнні, якія накіраваны на павышэнне эфектыўнасці рэалізацыі нормаў Дэкрэта №18.

Па стане на 1 чэрвеня 2018 года ў раёне на ўліку стаяць 155 дзяцей з 80 сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (2017 год – 156 дзяцей з 80 сем’яў).
Асноўнымі прычынамі сямейнай небяспечнасці дзяцей з’яўляюцца злоўжыванне бацькамі спіртнымі напоямі, вядзенне імі амаральнага ладу жыцця і невыкананне  бацькоўскіх абавязкаў у адносінах да дзяцей. 
На жаль, не змяншаецца колькасць дзяцей, у адносінах якіх бацькі пазбаўляюцца бацькоўскіх правоў. Толькі ў мінулым годзе 12 бацькоў былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў у адносінах да 12 дзяцей, у гэтым годзе рыхтуюцца матэрыялы для падачы трох іскавых заяў аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў. 

Адным з паказчыкаў эфектыўнасці работы аддзела па адукацыі з’яўляецца ўладкаванне на выхаванне ў сям’ю дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. За 2017 год было выяўлена 15 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі. Усе былі ўладкаваны ў замяшчаючыя сем’і, акрамя трох дзяцей, якія знаходзіліся на навучанні ў прафліцэі і Целяханскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце.
Адным з фактараў, які сведчыць аб сістэмнай рабоце дзяржаўных органаў па рэалізацыі Дэкрэта №18, з’яўляецца ўзровень паступлення грашовых сродкаў ад абавязаных асоб на пакрыццё расходаў  па ўтрыманні дзяцей на дзяржаўным забеспячэнні. Па стане на 1 чэрвеня 2018 года ў раёне на ўліку стаяць 129 абавязаных асоб, з іх 102 – аплачваюць часткова, 27 – зусім не плацяць (6 з іх знаходзяцца ў пошуку, 2 – у месцах пазбаўлення волі, 5 – праходзяць лячэнне, адзін – у дэкрэтным водпуску, 7 – за межамі краіны, 6 – толькі працаўладкоўваюцца).  

Працэнт пакрыцця расходаў за 2016 год склаў 53,9% (пры абласным – 50,6%), за 2017 год –  46,8% (абласны – 52,6%), за першы квартал  2018 года – 54,8% (абласны – 59,3%). 
Вядзецца работа па памяншэнні памеру расходаў, якія падлягаюць спагнанню, а таксама па вызваленні ад выплаты згодна з артыкулам 10 Дэкрэта №18. Гэта робіцца ў інтарэсах дзяцей, бацькі якіх узяліся за розум і вярнуліся да нармальнага жыцця. Так, у мінулым годзе адной абавязанай асобе расходы зменшаны да 90%, а яшчэ адной – спісана запазычанасць у суме 626,84 рубля. У бягучым годзе яшчэ тром абавязаным асобам спісана запазычанасць у суме 7 478,42 рубля. 

Узровень працаўладкавання абавязаных асоб у мінулым годзе і за бягучы перыяд гэтага года склаў 100%. Аднак, асноўнай прычынай недастаткова высокага ўзроўню спагнання з’яўляецца невялікая заработная плата абавязаных асоб. І хаця многія кіраўнікі прадпрыемстваў ідуць насустрач, пераводзячы абавязаных асоб пры ўмове добрасумленных адносін да працы на больш аплачваемую работу, ці ўстанаўліваюць даплаты, аднак, скажам шчыра, колькасць такіх вельмі малая. Больш тых, за кім, як кажуць, трэба глядзець і глядзець, каб не ўхіляўся ад работы, ці, увогуле, не дапускаў прагулаў.

Сумесна з наймальнікамі ажыццяўляецца персанальны кантроль за штодзённым выхадам абавязаных асоб на работу. У мінулым годзе ўдалося знізіць колькасць прагулаў на 21,6% да ўзроўню 2016 года. 
За пяць месяцаў 2018 года ў 23 арганізацыях раёна 41 абавязанай асобай дапушчана 444 прагулы, што склала 169,8% да адпаведнага перыяду мінулага года.  

Прычынай такога росту прагулаў з’яўляецца няяўка на працу доўгі час чатырох абавязаных асоб, тры з якіх ужо прыцягнуты да адказнасці. 
Як падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук, нельга забываць, што за лічбамі і працэнтамі стаяць лёсы звычайных людзей, і наша задача сумеснымі намаганнямі ўсіх зацікаўленых ведамстваў зрабіць усё магчымае, каб гора-бацькі сталі на шлях выпраўлення, а жыццё дзяцей у такіх сем’ях стала бяспечным і шчаслівым. 

Па другім пытанні “Аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да ўборкі зерневых культур ураджаю 2018 года” дакладвала галоўны спецыяліст  упраўлення па  сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Людміла Юнчык. Яна праінфармавала прысутных  аб сітуацыі ў раёне па падрыхтоўцы сельгаспрадпрыемстваў да жніва, спынілася на самых праблемных момантах. 

Улічваючы сёлетняе надвор’е, а такая засуха ў раёне наглядалася аж у 1978 годзе, нашым аграрыям прый-дзецца змагацца за кожны каласок і саломінку. Шмат пасеваў пацярпела ад спёкі, месцамі ўвогуле няма што ўбіраць. 
І тым не менш, жніво трэба правесці зладжана, арганізавана і без страт. Кіраўнікам гаспадарак пастаўлена задача арганізаваць уборку, улічваючы сёлетнія асаблівасці жніва. Гэта тычыцца і пераразмеркавання тэхнікі і забеспячэння кадрамі на ўборцы. 
Таксама кіраўнік раёна акрэсліў шэраг кірункаў па стратэгіі развіцця сельскай гаспадаркі раёна, спыніўся на канкрэтных патрабаваннях у пытаннях утрымання жывёлы, улічваючы сёлетнія ўмовы надвор’я. Такім чынам, вырашана перагледзець рацыён харчавання жывёлы, практычна перавесці яе на зімні рацыён; там, дзе неабходна, жывёлу трэба перавесці на стойлавае ўтрыманне; адказна аднесціся да загатоўкі травяністых кармоў, убраць усю салому…

Словам, па кожнай гаспадарцы павінна быць скла-дзена так званая дарожная карта развіцця з максімальным веданнем справы і перспектывай атрымання больш якаснай прадукцыі і большага даходу.
Па разгледжаных пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні.
Аляксандра ДЖЭЖОРА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  22 чэрвеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика