Спартыўнае лета “Беларусбанка”. 21.by

Спартыўнае лета “Беларусбанка”

03.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 13 па 15 ліпеня найбольш актыўныя прадстаўнікі “АСБ Беларусбанк” Гомельшчыны прымалі ўдзел ў XV галіновым турыстычным злёце. Мерапрыемства прымала гасцінная рэчыцкая зямля – палатачны лагер раскінуўся на маляўнічым беразе Дняпра ў аднайменнай базе адпачынку. Гонар заходніх раёнаў вобласці бараніла аб’яднаная каманда “Палешукі 2.0” з Петрыкаўскага ЦБП № 320 і Жыткавіцкага аддзялення ЦБП № 311. Усяго на спартыўнае свята сабралася 480 турыстаў з 11 каманд вобласці.

Сустракалі ўдзельнікаў іх калегі з Рэчыцы. Каб трапіць на месца, турыстам патрэбна было прайсці некалькі этапаў: на першым – спець песню, за што кіраўнік атрымліваў партрэт ад працуючага побач мастака. На наступным этапе каманду частавалі піражкамі.

IMG_1132

Адным з першых конкурсаў, што чакаў ўдзельнікаў турзлёту, была абарона лагера. Канкурсанты павінны былі прапанаваць інсталяцыі, праз якія выказвалі сваю любоў да малой радзімы. Кожная каманда мела сваю творчую задуму: хтосьці пераносіў гледачоў у настальгічныя савецкія часы, дзе на агульнай кухні “камуналкі” смажыліся катлеты, прасаваліся піянерскія гальштукі і чыталіся вершы Бродскага. Нашыя ж землякі прапанавалі мізансцэну “Шчодрая хата”, дзе гаспадары ў нацыянальных касцюмах сустракалі гасцей спевамі. Падворак быў аздоблены даматканымі рушнікамі і старымі рэчамі, побач знаходзілася імправізаваная печка, накрыты стол, а на кастрышчы гасцей  ужо чакалі патэльня шкварак з яйкамі і чыгунок з бульбай. Кожнаму з гасцей задавалі загадкі пра садавіну і гародніну. Тыя, хто адказваў правільна – атрымлівалі адгадку ў якасці прыза. На развітанне гаспадары, як гэта павялося здаўна, сабралі гасцям клуначак з гасцінцамі.

Увечары турысты сабраліся ля вогнішча на конкурс бардаўскай песні. Тут “Палешукоў 2.0” прадстаўлялі Галіна Адась, што выканала песню «Вечер бродит» пад гітарны акампанемент Васіля Пінчука з Жыткавіч.

Наступны дзень пачаўся з урачыстага адкрыцця мерапрыемства, на якім прысутнічалі старшыня абласной арганізацыі прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў Віктар Жыгар і намеснік старшыні Рэчыцкага райвыканкама Аляксандр Горбач. Дзень абяцаў быць насычаным ­– турыстаў чакаў цэлы шэраг спартыўных спаборніцтваў з паласы перашкод, арыентавання, стральбы, аэробікі. Кіраўнікі адзяленняў дэманстравалі спрыт у спартыўным шматбор’і. Але самымі хвалюючымі для нашых спартсменаў аказаліся велагонкі і спаборніцтвы па валейболе. Нашу каманду на сваім жалезным кані прадстаўляў ураджэнец Петрыкаўшчыны Міхаіл Лагуноў, што працуе ў Жыткавічах. Ва ўпартай барацьбе мужчына здолеў паказаць чацвёрты вынік. Тое ж месца занялі і валейбалісты, саступіўшы ў фінальным матчы калегам з Добруша літаральна некалькі ачкоў.

Прызавыя месцы агульнага заліку размеркаваліся наступным чынам – трэцяе месца заняла каманда з Рэчыцы, другімі былі турысты са Жлобіна, а перамогу святкавалі спартсмены філіяла № 300, што ў Гомелі.

Арцём ГУСЕЎ,

фота з архіва “Беларусбанка”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 13 па 15 ліпеня найбольш актыўныя прадстаўнікі “АСБ Беларусбанк” Гомельшчыны прымалі ўдзел ў XV галіновым турыстычным злёце. Мерапрыемства прымала гасцінная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика