Візіты ў лес трэба адкласці – аранжавы ўзровень небяспекі. 21.by

Візіты ў лес трэба адкласці – аранжавы ўзровень небяспекі

16.08.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

вніманіе

У лясгасе нагадалі, што згодна з рашэннем райвыканкама ў сувязі з чацвёртым класам пажарнай небяспекі зараз на тэрыторыі раёна дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Жыхароў і гасцей раёна просяць устрымацца ад наведвання лясных масіваў.

Сёлета ва ўгоддзях лясгасу адбылося восем пажараў на плошчы каля 24 гектараў.

Адказнасць за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках прадугледжвае папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь, а за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы, пажніўных рэшткаў вінаваты заплоціць штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Дарэчы, па звестках лясгасу, да адказнасці ў бягучым годзе за такія парушэнні было прыцягнута 35 грамадзянаў і юрыдычных асоб.

У выпадку выяўлення пажару ў лесе неабходна тэлефанаваць у лясгас па нумарах тэлефонаў: 3-01-34, 3-00-69 або ў бліжэйшае лясніцтва.

Пятро ШАДУРА,  фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лясгасе нагадалі, што згодна з рашэннем райвыканкама ў сувязі з чацвёртым класам пажарнай небяспекі зараз на тэрыторыі раёна дзейнічае забарона на наведванне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика