Малая родина директора МКСК «Минск-Арена» Николая Ананьева
30.08.2018
—
Новости Общества
|
Горад дзяцінстваУ кожнага ёсць свой запаветны куток, дзе ён з’явіўся на свет і рос, з якім звязаны самыя цёплыя ўспаміны дзяцінства, якія суправаджаюць усё жыццё. Для генеральнага дырэктара МКСК “Мінск-Арэна” Мікалая Ананьева гэта горад Асіповічы, Ганаровым грамадзянінам якога ён з’яўляецца. З ім і гутарым. — Мікалай Канстанцінавіч, калі чуеце словазлучэнне “малая радзіма”, што ўяўляеце? — Перад вачамі адразу паўстае вуліца Сумчанкі, дзе стаяў наш дом. І зараз насупраць Дома быту шумяць ліпы з майго дзяцінства, а аддзел адукацыі для мяне застаўся школай № 1, дзе вучыўся грамаце. — А якое месца ў горадзе самае дарагое? — Дзіцячая спартыўная школа і стадыён. — Памятаеце сяброў дзяцінства, настаўнікаў, тых людзей, якія аказалі ўздзеянне на Ваша станаўленне як асобы? — А як жа! Уладзімір Назаровіч, Джан Курчэўскі, які, на жаль, рана пакінуў нас. Віктар Шыльцаў, Алег Кулакоўскі, Сямён Ліўшыц, Валерый Чупахін. Спіс можна працягваць. Шмат цудоўных людзей, за сустрэчу з якімі ўдзячны лёсу. — Самыя светлыя ўспаміны — гэта… — Адкрыццё дзіцячай спартыўнай школы, адным з першых вучняў якой стаў сам. Займаўся лёгкай атлетыкай і баскетболам. — Зараз часта наведваеце родны горад? — Хацелася б часцей, але шчыльны графік работы не дазваляе. — Якія змены ў райцэнтры заўважаеце? — Ён стаў прамысловым. У плане добраўпарадкавання таксама назіраецца станоўчая дынаміка. — Што не перашкодзіла б палепшыць? — Канечне, раён перажывае няпросты час, але, безумоўна, штосьці робіцца для паляпшэння ўзроўню жыцця насельніцтва. Хацелася б, каб тэмпы эканамічнага росту сталі вышэй, было больш планавасці. Каб хутчэй быў здадзены ў эксплуатацыю новы корпус цэнтральнай раённай бальніцы, аб чым мараць жыхары. Баліць сэрца за стадыён “Лакаматыў”, які бачыў столькі спаборніцтваў, не адну сотню землякоў пасябраваў з фізкультурай і спортам, а зараз не выкарыстоўваецца, стаіць закінуты. — На экскурсіі ў Асіповічах што б паказалі знаёмым у першую чаргу? — Хутчэй за ўсё, спартыўныя аб’екты, якія мяне заўсёды вабяць больш за іншыя. — А што трэба зрабіць, каб далучыць да спорту як мага больш людзей? — Знайсці энтузіястаў, якія па поклічы сэрца стануць займацца трэнерскай работай і далучаць моладзь да здаровага ладу жыцця, заняткаў спортам. Але гэтыя людзі павінны мець талент весці за сабой. Развіваць трэба тыя віды спорту, для якіх ёсць база. З улікам таго, што Асіповіччына ўзгадавала двух алімпійскіх чэмпіёнаў па акадэмічным веславанні, трэба рыхтаваць ім змену, надаючы ўвагу дадзенаму віду спорту. У Асіповічах шмат аматараў катацца на роліках, а калі б была секцыя і трэнер, яны б маглі займацца любімым заняткам на больш высокім узроўні. — Чаго пажадаеце землякам? — Дабрабыту, шчасця, здароўя. Мікалай Канстанцінавіч усё жыццё прысвяціў спорту. Заслужаны трэнер Беларусі. Працаваў старшынёй раённага спорткамітэта, завучам ДЮСШ, потым узначаліў абласны камітэт па фізічнай культуры і спорту. Быў міністрам спорту і турызму. Некалькі гадоў з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. З ранніх гадоў і па сённяшні дзень спорт — справа яго жыцця. А старт атрымаў у родных Асіповічах. Іна Заскевіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Горад дзяцінства У кожнага ёсць свой запаветны куток, дзе ён з’явіўся на свет і рос, з якім звязаны самыя цёплыя ўспаміны дзяцінства, якія суправаджаюць усё...
|
|