У суботу 15 верасня на Петрыкаўшчыне пачынаецца сезон кірмашоў. Запрашаюць Петрыкаў і Капаткевічы
13.09.2018
—
Новости Общества
|
15 верасня ў Петрыкаве і Капаткевічах адбудуцца сельскагаспадарчыя кірмашы. Гэта прадугледжана распараджэннем райвыканкама. Як чакаецца, на кірмашах прадставяць сваю прадукцыю сельскагаспадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, установы гандлю і грамадскага харчавання, а таксама іншыя арганізацыі, якія выпускаюць тавары народнага спажывання. У Петрыкаве, на пляцоўцы паміж крамамі “Меркурый” і “Тавары для дома” на вуліцы Базарнай, кірмашы будуць праходзіць штосуботу: 15, 22 і 29 верасня, 6, 13, 20 і 27 кастрычніка, а ў Капаткевічах – 15 верасня, 6 і 27 кастрычніка. Пачатак кірмашоў – у 9 гадзін. У. ЕСІПАЎ. Фота А. ГУСЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 верасня ў Петрыкаве і Капаткевічах адбудуцца сельскагаспадарчыя кірмашы. Гэта прадугледжана распараджэннем райвыканкама. Як чакаецца, на кірмашах прадставяць...
|
|