У Глускім раёне аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні. 21.by

У Глускім раёне аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні

13.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Глускім раёне аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні, ён праходзіць з 5 лістапада па 4 снежня. Адпаведнае распараджэнне падпісана старшынёй райвыканкама. У рамках месячніка прадугледжаны ўборка і добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў, двароў, вуліц, зон адпачынку і іншых аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння незалежна ад формы ўласнасці. Таксама патрэбна сачыць за парадкам на будаўнічых пляцоўках і ў прамысловых зонах, гаражных кааператывах, тэрыторыях каля аўтамабільных дарог, у падвалах жылых дамоў, іншых месцах. У месячніку прымаюць удзел арганізацыі ўсіх формаў уласнасці — наводзяць парадак на ўласных і замацаваных тэрыторыях. Да работ будзе прыцягнута вучнёўская моладзь, яе поле дзейнасці — тэрыторыі мемарыяльных комплексаў, месцы баявой і воінскай славы. У распараджэнні ўтрымліваецца прапанова дэпутатам раённага Савета правесці растлумачальную работу з насельніцтвам і органамі тэрытарыяльнага самакіравання для таго, каб яны таксама прынялі дзейсны ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і пастараліся навесці парадак на вуліцах, прычым не толькі каля сваіх дамоў, але і далей, дзе гэта патрэбна.

Рабочай групе, створанай для кантролю за работамі па навядзенні парадку, даручана правесці агляд-конкурс сярод арганізацый і насельніцтва на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Глускім раёне аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні, ён праходзіць з 5 лістапада па 4 снежня. Адпаведнае распараджэнне падпісана старшынёй райвыканкама. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика