Касцёл, дзе вернікі вучаць ксяндза. Як у Гродне 20 гадоў праходзіць імша для глуханямых
18.12.2018 13:18
—
Новости Общества
|
У жніўні душпастырства людзей з абмежаваннямі па слыху адзначыла юбілей — 20 гадоў. Новы душпастыр ксёндз Ян Кузюк расказаў, як усё пачыналася ў 1998-м, навошта ксяндзы вучылі жэставую мову і чаму перакладчык на імшы — гэта не тое ж самае, што ксёндз, які ведае мову, пiша Як усё пачыналасяАсаблівая імша праводзіцца па нядзелях у Брыгіцкім касцёле. Зараз яна збірае каля 30 чалавек. Прыходзяць і дарослыя, і моладзь, і дзеці з абмежаваннямі па слыху. «Яшчэ „па Калядзе“ не хадзіў», — усміхаецца ксёндз Ян у адказ на пытанне, колькі людзей у душпастырстве. Душпастырам ён стаў у ліпені гэтага года. А пачалося ўсё значна раней. «У 98-м годзе ксёндз Валерый Лісоўскі, будучы д’яканам, зацікавіўся гэтымі людзьмі. Ён бачыў, што яны патрабуюць імшы, сакрамэнтаў, але абмежаваныя тым, што не чуюць», — расказвае ксёндз Ян. Людзі з абмежаваннямі па слыху маглі чытаць па вуснах, проста прысутнічаць на імшы, але не маглі ўдзельнічаць у працэсе. Так 20 гадоў таму з’явілася ініцыятыва ксяндза Валерыя, якой ён займаўся 20 гадоў. Першую імшу ў маі 98-га года правёў ксёндз Анджэй Радзевіч з перакладчыкам з жэставай мовы. Потым ксёндз Валерый вывучыў мову і шмат гадоў прыязджаў адпраўляць імшу, хоць ужо стаў настаяцелем прыхода ў Вярэйках Ваўкавыскага раёну. Праз нейкі час стаў дапамагаць ксёндз Віталій Дабраловіч, які быў дырэктарам дабрачыннай арганізацыі «Карытас» у Гродне. Зараз ён стаў дырэктарам «Карытаса» па ўсёй Беларусі і з’ехаў у Мінск. Пры чым тут дзеці і футболКсёндз Ян зацікавіўся імшой для людзей з абмежаваннямі, калі вучыўся ў семінарыі на трэцім-чацвёртым курсе. Па размеркаванні ён прыйшоў дапамагаць падчас святаў у Брыгіцкі касцёл. «На тое, каб гэтым займацца, падштурхнула сустрэча міністрантаў [тых, хто прыслужвае ля алтара — рэд.], якія не чуюць. Я вельмі любіў і люблю гуляць у футбол. На сайце Так семінарыст Ян вырашыў вывучыць мову і кожную нядзелю прыходзіў служыць на імшу для глухіх. Потым стаў ксяндзом і вікарыем у Путрышках і ездзіў сюды праводзіць імшу або спавядаць. Не аднойчы граў у футбол з хлопцамі, якія яго натхнілі на вывучэнне мовы. «Мне казалі: цікавая ў цябе каманда — ані слова не скажуць. Толькі паказваюць жэстамі. Гэта такая тактыка?» — усміхаецца Ян. А потым яго адправілі служыць вікарыем у Ашмяны на тры гады і ў Ваўкавыскі раён на дзевяць месяцаў. Жэставая мова паступова забывалася. Але неўзабаве ў ксяндза Валерыя пачаліся праблемы са здароўем і ён не мог ужо так часта прыязджаць на імшу, а ксёндз Віталій з’ехаў у Мінск. Так Ян з веданнем жэставай мовы зноў апынуўся ў Гродне. З лета ён вікарый у Бернардынскім касцёле і душпастыр глуханямых. Ксёндз вучыць парафіян, а парафіяне ксяндзаМесяц хапіла ксяндзу Яну, каб узгадаць жэставую мову. А калісьці было складана. Вучыўся ў ксяндза Валерыя, па кнігах з карцінкамі, па відэароліках. Адразу шмат жэстаў запомніць цяжка. А ў астатнім — як звычайная мова. «Бывае, слова выскачыць — і не можаш узгадаць. Так і з жэстамі. Хаця часам, калі забываеш ці не ведаеш, можна слова замяніць дактылем — паказаць па літарах», — расказвае Ян. Як і ў любой мове, важна камунікаваць з яе носьбітамі. А прыхажане не саромеюцца пасля імшы сказаць ксяндзу, што ён робіць памылкі і патлумачыць, як трэба. «Даўно не прыходзілі - значыць, усё добра», — усміхаецца ксёндз Ян. Спачатку было нязручна, бо ксёндз Ян заканчваў беларускамоўную гімназію, а імша для глуханямых праводзіцца на рускай мове. Жэставая мова адрозніваецца ў розных мовах. І дактыль адрозніваецца з-за розных алфавітаў. Цяжкасці ўзнікаюць з рускамоўнымі тэрмінамі. Напрыклад, якім жэстам паказаць «благоволение»? Усе выказванні ксёндз і прамаўляе, і паказвае жэстамі. Гэта таму, што не ўсе людзі цалкам глухія. Некаторыя на 60% чуюць, некаторыя са слухавым апаратам ходзяць. Часам прыходзяць глухія са здаровымі дзецьмі ці наадварот. Так што прамову зразумее кожны. Чаму перакладчык на жэставую мову — гэта мала?— Розніца ёсць для іх, — сур’ёзна прамаўляе Ян. — Адна справа, калі хтосьці перакладае. І іншая — душпастыр, які можа з імі напрамую размаўляць. Яны хочуць ксяндза, які іх разумее і размаўляе сам, а не праз пасярэднікаў. У іх ёсць пачуццё, што іх не заўважаюць. Ім крыўдна. Многія не камунікуюць, бо няма магчымасці, іх не разумеюць. І ў іх ёсць неабходнасць прамой камунікацыі з ксяндзом, а не з пасярэднікам. Таму прыходзілі ў касцёл і дарослыя людзі, у сталым узросце прыймалі хрост. Прыхаджане актыўна ўдзельнічаюць у літургіі. Ксёндз кажа, што ў іх дыялог: людзі цікавяцца, пытаюць. «Гэта як на ўроку: адно, калі выкладчык проста прачытае, і іншае, калі патлумачыць». — І яны вельмі радыя. Радыя таму, што разумеюць. Гэта вельмі ўдзячныя людзі: кожнага ксяндза, які быў ці ёсць, яны памятаюць і чакаюць у госці. Як праходзіць споведзь глуханямых?Споведзь праходзіць у невялікім закрытым пакоі, бо трэба бачыць адзін аднаго. Калі няма ксяндза, які валодае жэставай мовай, той, хто спавядаецца, піша грахі на паперцы. Пахаванняў і вяселляў у гэтым прыходзе ў практыцы ксяндза Яна пакуль не было. Быў хрост. Гэтыя таінствы для глуханямых і звычайных людзей не адрозніваюцца. Толькі словы малітвы не прапяваюцца, а прамаўляюцца жэстамі. «Мы нясем Слова Божае ўсім людзям»Камунікацыя з ксяндзом не абмяжоўваецца імшой. Тры гады таму разам з ксяндзом парафіяне ездзілі ў пілігрымку ў Польшчу па святых месцах. Перад імшой ці пасля яе ксёндз Ян цікавіцца, як справы на працы, у сям’я. У планах — арганізаваць дадатковыя сустрэчы, дзе можна будзе паразмаўляць, папіць гарбаты. Калі гэта, канешне, будзе сапраўды патрэбна людзям. — Чым яны горшыя за нас? Мы нясем Слова Божае ўсім людзям. Што ўбачыў ксёндз Валерый? Яны стаялі сярод людзей і проста прысутнічалі. Яны дагэтуль удзячныя, што такое ёсць. І прыходзяць слухаць, — кажа ксёндз Ян. Самая складаная з моваўУ мінулым годзе ў царкве Святова Мікалая ў Гродне айцец Цімафей таксама пачаў праводзіць службы для глуханямых. У Беларусі такія богаслужэнні для католікоў праводзяцца яшчэ ў Брэсце, для праваслаўных — у Гомелі, для абодвух канфесій — у Мінску. — У Гродзенскай вобласці на ўліку стаіць 1256 людзей, — расказвае Ганна Супрун, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі «Беларускае таварыства глухіх», якая дапамагала ксяндзам з вывучэннем мовы. — Людзей з парушэннямі слыху нашмат больш. Яны нічым не адрозніваюцца ад нас — толькі тым, што ў іх парушэнні слыху. Яны так жа хочуць усё ведаць, хадзіць у касцёл і разумець, што там адбываецца. Я б сказала, гэта самая складаная з існуючых моваў. Бо ёсць абмежаваная колькасць жэстаў - і вялікая колькасць словаў. Імшу перакладаць — я сама перакладала — складана. Дзякуй ксяндзам, што, нягледзячы на сваю загружанасць, яны вывучылі гэтую мову. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жніўні душпастырства людзей з абмежаваннямі па слыху адзначыла юбілей - 20 гадоў.
|
|