Открыто голосование на лучшее эссе в конкурсе к Году малой родины, объявленном редакцией газеты «Полесская правда»
19.12.2018
—
Новости Общества
|
>
Напоминаем, что весной редакция газеты «Полесская правда» совместно с районной организацией РОО «Белая Русь» объявила творческий конкурс к Году малой родины. Благодарим тех, кто порадовал нас своим творчеством, а также приглашаем всех желающих поучаствовать в подведении итогов конкурса. Вашему вниманию предоставляются лучшие работы, отобранные редколлегией редакции. За одну из них в каждой номинации («Эссе», «Стихотворение», «Фотография») можно и нужно проголосовать на сайте «Полесской правды» по 25 декабря включительно. В каждой номинации будет определена тройка победителей, эти работы будут опубликованы в нашей газете. Для обладателей 1-х мест предусмотрены ценные подарки от районной организации РОО «Белая Русь». Награждение призами, а также сувенирами авторов лучших работ пройдет в редакции газеты «Полесская правда» в ближайшее время. Следите за новостями и ищите свое имя в числе победителей в новогоднем номере «Полесской правды»! Оставьте также свой голос за одного из участников конкурса ПрысвячэннеШто такое Радзіма? З чаго яна пачынаецца? Мабыць, не адзін чалавек задумваўся над гэтым пытаннем. Колькі войн пракацілася па нашай зямлі! Колькі мільёнаў людзей палажылі свае галовы абараняючы родную зямлю! За што? Чаму? Вяртаючыся ў думках у сваё дзяцінства, я бачу ад небакраю да небакраю вялізнае поле жыта. Летні поўдзень. Я, мама і бабуля ледзь сунемся з лесу, цягнучы на сабе яшчэ і ношкі з ягадамі. Спёка. Шлях ляжыць праз хлебнае поле. Калі ступаеш у гэтае мора каласоў, становіцца жарка да непрытомнасці. Лічыш крокі, каб хутчэй узабрацца на пагорак, на якім раскінулася невялікая палоска лесу, дзе можна перадыхнуць. Яшчэ адзін пераход праз жытнёвае поле, а там да хаты і рукой падаць. Або цёплы летні вечар. Мы, вясковая дзятва, выканаўшы свае няхітрыя справы сабраліся на вуліцы, каб пагуляць. Ледзь-ледзь ідуць каровы, нясучы дадому свой дзённы прыбытак. Мой татка сёння — пастух. Ён падзывае мяне і працягвае мне невялічкую скрыначку з бярозавай кары, поўную суніц, перасыпаных першымі чарніцамі, або адмысловы свісток. Або тое і другое разам. Школа. Першы клас. Першая настаўніца. Чамусьці ўспомніўся зараз такі выпадак. Прыехаў да нас у школу зубны ўрач. Яго размясцілі ў бібліятэцы і пачалі па-аднаму выклікаць нас, вучняў. І пачалі якраз з першага класа. Мой таварыш-аднакласнік сеў на лавачку каля ўваходу ў школу, аберуч учапіўся за плот і сказаў: “Не пайду”. Як яго толькі не прасілі!Спрабавалі неяк адчапіць ад гэтага плоту. Давалі розныя абяцанкі. Ні ў якую. Ці яшчэ так. Зіма. Сажалка. Мы гуляем у хакей. Я, мая сяброўка і яшчэ адзін наш таварыш супраць тройкі меншых на некалькі гадоў за нас хлопцаў. Колькі крыку, смеху, радасці, а калі-нікалі і слёз, збітыя калені, сінякі… Як многа яшчэ такіх дарагіх сэрцу ўспамінаў. Як многа ў іх дарагіх сэрцу людзей. Некаторыя з іх, на жаль, адышлі ўжо ў нябыт. Дык што ж такое Радзіма? Для мяне гэта не толькі і не столькі мае родныя мясціны, а людзі, якіх памяць мая звязвае з гэтымі мясцінамі. Можна сказаць, для мяне Радзіма не “што”, а “хто”. Дзе яна пачынаецца? Пачынаецца яна ў бацькоўскай хаце, на родным двары, дзе яшчэ зараз гайдае сваё голле рабіна, пасаджаная братам, ды свішча каля старой шпакоўні малады яе гаспадар. Усё пачынаецца з дзяцінства… Марына Селюжыцкая, Запозненае прызнанне паэтуАпошняй вясной з канферэнцыі ў славутым горадзе Брэст я прывезла дадому дарагія рэліквіі: дыплом, памятны прыз, а кніжку вершаў “Шаны” мне проста так падараваў на добры ўспамін бялявы высокі юнак з блакітнымі вачыма. Сказаў, што з Пінскага раёна. Ён аказаўся шчырым беларусам: нават на “відзік” казаў “бачак”, а за ўсё наша кароткае знаёмства я не пачула ад яго ніводнага слова па-руску. Прачытаўшы некалькі вершаў з гэтага зборнічка, я зацікавілася творчасцю і асобай невядомага для мяне пакуль паэта. Многія вершы Анатоля Шушко назаўсёды пасяліліся ў маёй памяці. Асабліва запамятавала я верш “Вера”: Грудка белая ў ластаўкі… Гэты верш А. Шушко прысвяціў сваёй зямлячцы, сябру па пяру, знакамітай паэтцы Яўгеніі Янішчыц, якую прыгожа называлі “палескай ластаўкай”. Жэня, нават няможацца Прачытала верш і задумалася. Задумалася над тым, што ў жыцці ўсё цесна знітавана, і выпадковасцяў у ім не бывае. І калі Богам назначана звязаць свой лёс з роднай мовай, то ад гэтага ўжо не ўцячэш. Менавіта на гэтай мове стаў пісаць вершы і Анатоль Шушко. Менавіта на гэтай мове ён размаўляў са знаёмымі, сябрамі. Мова – гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Шмат у свеце цудоўных моў. Французская, нямецкая, іспанская, англійская, польская, руская… Усе гэтыя мовы ведаў і паэт. Адны з іх вабілі сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але потым у яго была толькі адна мова, якая завецца роднай. Анатоль Шушко – паэт ад Бога. Гэта надзвычай яркі і самабытны талент на Берасцейшчыне. Аўтар умела кранае сэрца чытача, прымушае задумацца над сваім уласным лёсам. Які ж запавет пакінуў нам, сваім нашчадкам, паэт? На маю думку, гэта паэтычнае слова, якое мае незгасальную сілу. Пішучы верш, кожны паэт жадае, каб яго твор крануў сэрцы тых людзей, якія будуць яго чытаць, асабліва, калі тэма верша вельмі актуальная, надзённая, набалелая. Паэт заклікаў падняць галовы, смела глядзець у будучыню, адрадзіць мову, культуру, адрадзіць сябе. А яшчэ любіць родныя мясціны, не забываць дарогу да бацькоўскай хаты. Такія адносіны да свайго, да роднага вельмі раняць сэрца аўтара, пакідаючы там толькі смутак і святы боль. Гэтыя пачуцці ляглі ў аснову аднаго з вершаў А. Шушко. Ён не даў яму назвы. Мабыць, спадзяваўся на тое, што, прачытаўшы верш, людзі самі ўсё зразумеюць: І раптам – кропка: Анатоль Шушко, чалавек адораны і таленавіты, пражыў параўнальна кароткае і складанае жыццё, якое мела трагічныя старонкі, страты, а таксама каханне, прызванне і паэтычны поспех. На мой погляд, кожны чалавек павінен верыць у тое, што пасля халадоў восені і зімы абавязкова прыйдзе пяшчотная вясна і цяпло лета, а шчырае роднае паэтычнае слова нашага земляка Анатоля Шушко ўсё ж будзе ліцца і звінець. І на заканчэнне хачу трошкі дадаць пра свае асабістыя ўражанні. Люблю творы беларускіх паэтаў. Некаторыя вершы праходзяць міма сэрца, не кранаюць душу, таму што праблемы, якія яны ўзнімаюць, не так хвалююць мяне. А з вершамі А. Шушко ўсё інакш. Ён блізкі і зразумелы мне, таму што ў яго вершах ідзе гаворка пра тое, што хвалявала, хвалюе і будзе хваляваць мяне заўсёды: ПАЭЗІЯ, РАДЗІМА, РОДНАЯ МОВА, КАХАННЕ. Наталля Літвінчук, Край майго маленстваНе гучная назва, і сціплае імя, Мой родны кут, мая маленькая радзіма! З любоўю і пяшчотай я гавару табе словы ўдзячнасці за твой незабыўны воблік, які назаўсёды будзе жыць у памяці. Родныя мясціны, мілы сэрцу куточак зямлі, дзе пралягалі сцежкі майго дзяцінства, дарагая вёска Парэ… Чым больш становішся дарослай, тым часцей усплывае роднае, гаваркое слова, яго меладычнае гучанне. Вельмі люблю прыязджаць у вёску, дзе я нарадзілася, дзе і сёння жывуць людзі, якія, па словах Ф. Янкоўскага, — “мая жывіца, маё дыханне, мая энергія”. Эх, не разумее чалавек свайго шчасця!.. Вось дык не думала-не гадала, што застыне ў памяці тая мімалётная гутарка, якая адбылася ў ліпені. Здарылася гэта ў вёсцы Парэ, калі я чакала рэйсавы аўтобус. Самы розны люд складаў мне кампанію, некаторыя пачалі пазнаваць хто чый ёсць. Чарга дайшла і да мяне… таму яны папрасілі мяне сказаць, як майго дзядулю клічуць па-вулічнаму. Праходзячы па вуліцах вёскі Парэ, я была здзіўлена, што людзі клічуць адзін аднаго, не выкарыстоўваючы ўласных імён. Акрамя афіцыйнага прозвішча амаль кожны меў вулічную мянушку, бо ў многіх вяскоўцаў супадалі не толькі прозвішчы, але і імёны ды імёны па бацьку. І Паўлаўцоў Уладзіміраў Міхайлавічаў, як мой дзядуля, было аж чатыры! У Парэ я нарадзілася, але мая сям’я хутка пераехала ў горад, таму што вёска пацярпела ад выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Раз’ехалася моладзь, зачыніліся школа, клуб і магазін, засталіся толькі старыя людзі, якія цяпер ціха дажываюць свой век. Ніхто на мянушкі не крыўдзіўся, бо ў большасці сваёй яны не неслі ніякай зласцівасці. Паводле гістарычных крыніц вёска Парэ заснавана ў 1555 годзе. Аднак гэта не значыць, што першыя жыхары з’явіліся тут у тым жа леце. Можна меркаваць, што гэта адбылося за паўстагоддзя да таго, як пінскі стараста С. Халецкі загадаў правесці рэвізію і ўлік усіх земляў, паселішчаў Пінска і прылеглых тэрыторый. Так, у 1555 годзе налічвалася 7 дворышч. (Дворышча – гэта сядзіба, гаспадарчыя пабудовы, зямля, урочышчы, балоты, лясы. Яны маглі належаць як аднаму чалавеку, так і некалькім, часцей за ўсё сваякам). У Парэ яны належалі Папковічу, а справу вялі Клім Кандратовіч, Марцін Стэцэвіч, Мыц Гурчэвіч; Курдзевічу, а справай займаўся Міхалец Заневіч; Туляновічу, справа якога належала Уласу і Іванцу Маркавічам; Шаховічу, на якога працавалі Малеч Клышовіч, Юхна Пятровіч, Міхна Грыневіч; Карнаховічу, справай якога займаліся Ходар Грыневіч і Панас Іванкевіч; Паўловічу і Тарасевічу, яны былі ўласнасцю пінскага войта Андрэя. Назва вёскі вытворная ад асновы «пар». Вёска размешчана на беразе ракі, сярод балот. Тут у спякотныя вечары многа было пару. Але бытуе меркаванне, што вытворнае назвы слова «пара». Вёска раней размяшчалася па адзін бераг ракі, а потым маладая пара, ажаніўшыся, пасялілася ўжо на другім беразе ракі. Таму і сёння рака раздзяляе вёску пасярэдіне. Мястэчка вельмі прыгожае, продкі былі разумнымі, калі аблюбавалі яго сабе пад жыллё. Патрэбна адзначыць, што перад вайной тут у 211 хатах жылі 1 280 чалавек. Мясцовыя жыхары адрозніваліся ад суседзяў высокай працаздольнасцю нават па вясковым меркам. Іх так і клічуць – “пчоламі” – за гаспадарлівасць і руплівасць. Зараз такіх вось “пчолак” у Парэ жыве толькі 87. Вёска размешчана на маляўнічым беразе ракі Простыр, прыток ракі Стыр. А Стыр з’яўляецца прытокам Прыпяці – Дняпра. Упамінаецца ў летапісах з 973 года. Назва пайшла ад славянскага стыр, як называлі тых, хто рабіў зрубы, вугал, урубленае ўпоперак бервяно. Рака ўліваецца ў Прыпяць не пад прамым вуглом, таму і назвалі яе так. Раней у вёсцы налічвалася дванаццаць вуліц: Лугавая, Лясная, Партызанская, Набярэжная, Паркавая, Палеская, Рачная, Першамайская, Савецкая, Школьная, Завальная і Паштовая. Вельмі прыгожыя назвы і навакольных вёсак. Востраў…Здавалася б, што тут цікавага ў слове востраў. А цікавае тое, што востраў? утварыўся ад міжрэчча. Рэкі Стыр і Прыпяць як бы акаймоўваюць, бяруць у свае прыгаршчы вёску. Як жа яе назваць? Вядома, Востраў. А мясцовых жыхароў завуць –шляхта, напэўна таму, што вельмі многа прозвішчаў Астроўскі, Закалужскі і іншыя. Ласіцк… Назва паселішча пайшла ад тэрміна “ласа, ласіца” – гэта палоска зямлі паміж лесам і вусцем ракі, а таксама паміж агародамі і вусцем ракі. І сапраўды, вёска цягнецца ўздоўж ракі Стыр. Мяркуюць, магчыма назва ўтворана ад назвы звярка – ласка, які вадзіўся ў гэтых мясцінах. Ладараж… У аснове назвы старажытнае слова “ладья” – лодка. Жыхары карысталіся лодкамі, таму што вёска знаходзіцца на беразе ракі. Ёсць і другое меркаванне: быццам бы тут расла “ладная рожь”, г.зн. добрая. Я не вельмі знаёма з творчасцю паэткі Надзеі Парчук, але яе верш пра родную вёску прыпомніўся як нельга дарэчы. На самай узвышанай мясціне Далі ж і назву вёсцы ўдала! Дайшло да нас з часін тых даўніх Мясцінай нашаю нібыта – Ладная рожь! – Два словы ў адно злучыў. Дарэчы, голаса маладога ў вёсцы амаль не чуваць, вёска пусцее. Святло запальваецца ўвечары ў 98 хатах, дзе жывуць 158 чалавек, якіх жыхары навакольных вёсак клічуць “ракамі”. “А чаму ракамі?” – спытаеце вы? Першае, што прыйшло ў галаву: можа таму, што рака побач, і ў мясцовых жыхароў любімым заняткам было лавіць ракаў… Ды не, людзі ў Ладаражы былі вельмі працавітыя, а ўвечары падалі ад стомы на ложак, падбіраючы пад сябе ногі, як тыя ракі. Спаць было нязручна і яны прачыналіся, каб перавярнуцца, а ім гэта толькі і патрэбна было: уставалі з ложка і зноў ішлі працаваць. Беларуская народная мудрасць кажа: «Калі не ведаеш, адкуль прыйшоў, то не ведаеш, куды пойдзеш”. Таму так важна ведаць сваю гісторыю, свой род, паходжанне. Памяць – гэта той раствор, які цэментуе людзей, знітоўвае іх трывалымі сувязямі, не дае магчымасці пераўтварыцца ў бязродных Іванаў. Хочацца, каб тыя, хто нарадзіўся і вырас у вёсцы Парэ, у каго там засталіся і яшчэ жывуць родныя, блізкія, сваякі, у каго яшчэ стаяць самотнымі хаты, якія памятаюць нашы першыя крокі, дух, не забываліся сваіх продкаў, сваю малую радзіму і па магчымасці наведваліся ў вёску, каб аддаць даніну павагі і памяці тым, хто пусціў нас на гэты свет. Гэта пасланне Паўлаўцам і Пілаўцам, Гарошкам і Каўшам, Гардзейчукам і Паршуцічам, Кібукам і іх нашчадкам, раскіданым па вялікім белым свеце, каб памяталі, хто яны і адкуль пайшлі. Годам малой радзімы аб’яўлены 2018 год. Маё любае і роднае Парэ – маленькая вёсачка, якая мяжуе з суседняй Украінай і зараз знаходзіцца ў пагранічнай зоне, — лепшае месца для непараўнальна рамантычнага адпачынку! Нават на вялікай адлегласці я адчуваю пах першых кветак, бачу руплівых гаспадароў, што пачынаюць рыхтавацца да зімы. Як добра марылася і адпачывалася ў бацькоўскім кутку, дзе ты свой сярод сваіх! Толькі ў доўгім растанні з родным краем пачынаеш разумець, што ты можаш страціць, страціць назаўсёды. Мінулай восенню я змагла патрапіць у родныя мясціны, каб назбіраць грыбоў. Вырас той ельнік, які калісьці садзіў мой бацька, а праз дарогу была наша сядзіба, дзе яшчэ зусім нядаўна стаяў будынак нашай хаты. Нейкія сумныя думкі запаланілі маё сэрца, у вачах з’явіліся слёзы, і паліліся радкі верша: Прыязджаю ў вёску дзяцінства свайго. Не чуваць і суседзяў даўно галасы, Цішыня, запусценне навокал стаяць, Родны край, люба вёска мая! Жыві яшчэ доўга, вёсачка мая, жыві!.. Ганна Бажко, Малітва за маю сям’ю15 мая людзі нашай краіны адзначаюць Дзень сям’і – гэта пачатак усіх пачаткаў. Жыву з сястрой у адным пакоі і кожны вечар чую : “Госпадзі, іжа есі на небясі!”. Неяк аднойчы я падумала, як жа гэта малітва будзе гучаць на роднай мове. Але пазней знайшла яе па-беларуску: “Божа, калі ты ёць на небе!” Хутка будзе свята, я пайду ў царкву, вазьму свечку, запалю яе перад Маці Боскай і памалюся, як моляцца ўсе людзі за сваю сям’ю. Можа малітва мая будзе паганскай, якой яна была ў часы Усяслава Чарадзея, але менавіта яна будзе гучаць так: “Божа, калі ты ёсць на свеце, дай міру, любові, дабра, шчасця і спагады моцнай, самай лепшай сям’і ў свеце з цудоўным прозвішчам Божка. Ты, магутны Божа, дай здароўя, сонца, радасці ўсім беларусам – самым шчодрым людзям на зямлі. Божа Вялікі, дай вечны спачын маім продкам: Божка Івану Кандратавічу, які абараняў Радзіму ад ворага і памёр у шпіталі Латвіі, а таксама Божка Трафіму Іванавічу, які загінуў ў гады ваеннага ліхалецця і пахаваны на вясковых могілках як герой. Мая прабабуля Божка Еўдакія памерла ўжо ў мірны час. Яны мала пражылі, але ўсё сваё свядомае жыццё сеялі хлеб, саджалі бульбу, хацелі, каб квітнелі сады. Некаторыя рыхтаваліся да служэння народу і служылі яму. Сапраўды, мы жывем у цудоўнай краіне, якая можа ганарыцца сваімі грамадзянамі. А я ганаруся сваімі родзічамі. Ганаруся я і сваім прозвішчам і з упэўненасцю магу сказаць, што яно належыць да ліку старажытных рускіх сямейных прозвішчаў. Прозвішча Божка сустракаецца ў архіўных дакументах, пачынаючы з XVII стагоддзя. Напрыклад, у Актах Калачова ёсць Варлам Божка, усольскі селянін, а ў Архівах Паўднёва-Заходняй Расіі змешчаны звесткі пра селяніна Івана Божка. Асновай прозвішча Божка паслужыла царкоўнае імя Багдан, менш верагодна, што прозвішча Божка вядзе свой пачатак ад намінальнага “божок”. Прозвішча Божка ўтварылася ад мужчынскага імя продка Багдан, а больш дакладна, ад памяншальнай формы Бога, Божа. Першапачаткова ў хрысціянскіх святцах з’явілася старажытнагрэчаскае імя Фядот, якое ў перакладзе на рускую мову азначае “данный Богом”. Славянам вельмі спадабаўся глыбокі сэнс наймення і яго гучанне на роднай мове. Таму з дадзенага словазлучэння было ўтворана імя Багдан. Цікава і тое, што ў балгар імя Божка стала самастойным імем мужчыны.
Вёска, у якой жыў прадзед Божка Ілля, аказалася на акупаванай тэрыторыі. На пачатак вайны яму споўнілася 25 гадоў. Жыццё было цяжкім: не хапала адзення, прадуктаў харчавання, а некаторыя не мелі нават даху. У 1943 годзе у тыле ворага пачаў разварочвацца партызанскі рух. Вялікі гераізм праяўлялі людзі, якія змагаліся ў партызанскіх атрадах супраць ворага. Аднойчы ў спецатрад “Баявы” патрэбна было знайсці замену забітаму кулямётчыку. Салдаты спадзяваліся знайсці ў вёсцы такога чалавека. Яны выбралі Іллю. За час вайны мой прадзед бачыў многае. Аднойчы маладога партызана параніла асколкам гранаты, ад якога ён памёр у шпіталі. Бабуля маёй маці была ў час вайны сувязной, дапамагала партызанам. Яна ўдзельнічала ў вывазе зерня з калгасаў, вазіла яго малоць на мельніцу, а муку адносіла ў партызанскі атрад. Яшчэ бабуля Валя распаўсюджвала лістоўкі. Як гаварылі яе баявыя сябры, дзяўчына была вельмі смелай і надзейнай, яна магла прайсці там, дзе цяжка было гэта зрабіць даросламу. Дай, Уладыка, добры спачын душам у раі бацькам маёй бабулі Кацярыны, а я не сумняваюся, што яны там, бо ўсё сваё жыццё яны змагаліся за праўду, выказвалі прыхільнасць да мовы, гадавалі дзяцей. Бабуля пра вайну ўспамінаць не любіць. Бацька яе, Пракоп Іванавіч, быў старшынёй калгаса. Калі вёску захапілі фашысты, бабуліных бацькоў растралялі на вачах усіх аднавяскоўцаў. Я хачу папрасіць у цябе, Божа, вечны спачын майму дзядулю Пятру, які памёр нядаўна, ужо ў мірны час. Я яго памятаю вельмі добрым, вясёлым чалавекам. Я вельмі любіла ездзіць да яго ў госці ў вёску Дубае, што на Піншчыне. Ён часта браў мяне з сабою парыбачыць на Дняпроўска-Бугскім канале. А такога хараства, як у дубайскім парку, я не бачыла яшчэ нідзе! З агеньчыкам у вачах ён любіў пераказваць неверагодныя прыгоды дзядзькі Антося з “Новай зямлі” Якуба Коласа. З гонарам і нейкім запалам апавядаў пра тое, як прымаў удзел у масоўцы, калі здымалі ў Дубае фільм “Первые испытания” па першай кнізе “У палескай глушы” пра вядомага настаўніка Андрэя Лабановіча. Гэта майму дзеду Пятру пашчасціла везці з чыгуначнай станцыі Ядвісю, і ён быў сведкам яе сустрэчы з Лабановічам у парку. За кожны здымачны дзень плацілі тры рублі, для мясцовых жыхароў гэта былі немалыя грошы. На працягу ўсяго жыцця дзядуля сачыў за праграмай перадач на беларускім тэлебачанні і ні на крок не адыходзіў ад тэлеэкрана, калі дэманстравалі фільм з яго ўдзелам. Магутны Божа, я хачу папрасіць у цябе здароўя і доўгіх гадоў жыцця для маіх бабуль і дзядулі Уладзіміра, якія яшчэ маюць магчымасць радаваць нас на гэтым свеце. Усім патрэбна іх парада, а таксама ласка, пяшчота, любоў. Зараз маёй бабулі Ганне 75 гадоў. У сямімесячным узросце яна назаўсёды развіталася з маці і бацькам, якіх у 1942 годзе фашысты пагналі на прымусовыя работы ў Германію. Мама і бацька для маленькай дзяўчынкі былі знаёмы толькі па даваенным фотаздымку. Акрамя яго бабуля беражэ адзін-адзіны ліст, які ўжо пажаўцеў ад такога даўняга часу. Ён датуецца красавіком 1943 года. Многія радкі ўжо змазаны і не разбярэш сэнсу. Але і зараз час ад часу, перабіраючы свае дакументы, бабуля Ганна перачытвае гэты ліст. Вочы яе напаўняюцца слязьмі, а твар становіцца самотным. Вялікі Божа, я хачу папрасіць у цябе здароўя і вечнай маладосці для самага роднага для мяне чалавека – маці. Мама – гэта не проста любячая і падараваўшая жыццё жанчына. Гэта бясцэнны дар, пасланы небам. Усебачачым вокам яна назірае за сваімі дзецьмі, даруючы ім цяпло свайго сэрца. Мая мама – адна на свеце, адзіная і непаўторная, клапатлівая і пяшчотная. Мама для мяне і сяброўка, і добры дарадчык. Менавіта яна яшчэ ў першыя гады майго жыцця пазнаёміла з вершамі вядомых беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вершы “Спадчына”, “А хто там ідзе?”, радкі з паэм “Курган” і “Бандароўна” ў нашай сям’і ўсе ведалі на памяць. І сёння у хаце можа гучаць песня “Янка Купала”. Паэму “Новая зямля” Якуба Коласа доўгімі зімовымі вечарамі мы ўсе па чарзе з задавальненнем чытаем уголас. Усемагутны Божа, я хачу папрасіць у цябе здароўя і для свайго бацькі, які не толькі падараваў мне жыццё, але і надзяліў мяне прыгажосцю, розумам, дабрынёй. Тата ў мяне вельмі добры чалавек, справядлівы і шчыры. Ён любіць маму, мяне і майго старэйшага брата. Пяшчотныя, спачувальныя, строга патрабавальныя позіркі дарагіх людзей – бацькі і маці – з першага дня майго жыцця сталі надзейнымі павадырамі і ў маленстве, і ў даросласці. І я ўпэўнена, што нават калі мае скроні пасівеюць – ніхто з такой самаахвярнасцю мяне не абароніць перад жыццёвымі нягодамі, як маці і бацька. Таму, Уладыка, я хачу папрасіць у цябе для сваіх дарагіх людзей доўгіх гадоў жыцця. Бо мы застаемся дзецьмі да тых часоў, пакуль жывыя нашы бацькі. Я хачу папрасіць, Божа, у цябе здароўя і шчасця для свайго браціка, які яшчэ маленькім, нічога не пабачыўшы ў жыцці, стаў ахвярай Чарнобыля, ворага, якога не відаць і не чуваць. А колькі іх, гэтых няшчасных хлопчыкаў і дзяўчынак! Я веру, што будучае кожнай сям’і залежыць ад нас. Хай будзе кожны здаровы фізічна і маральна, хай будзе шчаслівы, хай прадаўжае свой род на зямлі. Вялікая падзяка табе, Божа, за маіх бацькоў, за маіх бабулю і дзядулю, за майго брата Андрэйку і за тыя шчаслівыя моманты жыцця, што мне наканавана праводзіць у сям’і, дзе мяне любяць і чакаюць. Трэба ўвесь час паўтараць радкі з верша Я. Купалы: “ Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”… Перш чым сказаць “Амінь”, хочацца ўвесь час памятаць пра адну з дзесяці галоўных запаведзяў Закона Божага “Пачытай бацьку свайго і маці сваю, каб табе добра было, і каб ты доўга пражыў на зямлі”. Дзіяна Лемяшэўская,
|
|