Мёд са смакам Божага слова
01.02.2019
—
Новости Общества
|
24 студзеня католікі ўсяго свету адзначалі ўрачыстасць святога Францыска Сальскага. У нашай парафіі да гэтага свята ўпершыню прымеркавалі “Мядовы фэст”.
Чаму фэст менавіта мядовы? Францыска Сальскага, біскупа Жэневы, сучаснікі назвалі мядовым доктарам з-за яго лагоднага падыходу да навяртання ў каталіцтва іншаверцаў. У гэты дзень вернікі прынеслі ў касцёл на асвячэнне збанкі мёду. Ксёндз Алег Жураўскі блаславіў таксама пчаляроў. А пасля Святой Імшы ўсіх запрасілі на забаўляльную праграму, напрыканцы якой частавалі блінамі і, безумоўна, мёдам. Святы Францыск САЛЬСКІ – апякун пчаляроў. Салодкі пачастунак. Мядовыя соты – прыгожы святочны дар. Вернікі прынеслі мёд для асвячэння.
Віялета ВОЙТКА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 студзеня католікі ўсяго свету адзначалі ўрачыстасць святога Францыска Сальскага. У нашай парафіі да гэтага свята ўпершыню прымеркавалі “Мядовы фэст”.
|
|