Орден Красной Звезды времен Великой Отечественной войны получил наш современник Сергей Сидорович, житель Барани. 21.by

Орден Красной Звезды времен Великой Отечественной войны получил наш современник Сергей Сидорович, житель Барани

01.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гісторыя ўзнагароды заслугоўвае, каб расказаць пра яе больш падрабязна.

 Некалі ордэн Чырвонай Зоркі за нумарам 1375426 належыў Фёдару Кузьмічу Пракаповічу. Ураджэнец вёскі Межнік, якой зараз няма на карце Сенненшчыны, быў прызваны на службу ў армію 1939 годзе ва ўзросце 25 гадоў. Больш падрабязнай інфармацыі пра гэтага чалавека ў нас няма. Таму ёсць прычыны. У 1944 годзе, калі ён быў узнагароджаны ордэнам, наш зямляк, старшы лейтэнант СМЕРШа, займаў пасаду старшага аператыўнага ўпаўнаважанага 86-й стралковай дывізіі. За што афіцэр адзначаны высокай узнагароды таксама высветліць не ўдалося, бо інфармацыя аб людзях, якія служылі ў контрразведцы, да гэтага часу не рассакрэчана. Пасля вайны Фёдар Пракаповіч вярнуўся ў родную вёску. У яго было двое дзяцей. Старэйшы сын памёр у 19 гадоў, дачка выйшла замуж і жыла ў Барані.

 — Я дзядулю не памятаю. А вось з яго ўзнагароднымі кніжкамі нават гуляў, — расказаў Сяргей Сідаровіч.

 Што сталася з узнагародамі не вядома. Зрэшты, лёс ордэна Чырвонай Зоркі праясніўся напярэдадні святкавання ў раёне Дня абаронцаў Айчыны. У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці падчас святочнага мерапрыемства Аляксандру Пракаповічу, братам Сяргею і Мікалаю Бабянкам, жыхарам Віцебска, аднак родам яны з Сенненшчыны, былі ўручаны падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама. І вось за што.

 Расказвае Аляксандр Пракаповіч.

 — Гэтай восенню я з сябрам прыязджаў на Сенненшчыну, каб сабраць грыбоў. Калі вярталіся з лесу, на месцы былой вёскі Межнік, я заўважыў нейкі металічны прадмет. Калі ўзняў з зямлі, убачыў, што гэта баявы ордэн.

 Пра сваю знаходку Аляксандр расказаў братам Бабянкам, бо ведаў, што яны займаюцца пошукавай работай у складзе вядомага віцебскага клуба, якім кіруе Ларыса Збруева. Тыя неадкладна звязаліся з расійскімі калегамі з падмаскоўных Мыцішч. Іх кіраўнік Валерый Загрэкаў звярнуўся ў Падольскі архіў, дзе па нумары ордэна ўстанавілі, каму ён быў уручаны.

 — У гэтым жыцці ўсё ўзаемазвязана, — разважае Мікалай Бабянок. – Чамусці ордэн Фёдара Пракаповіча знайшоў Аляксандр Пракаповіч. Мог бы, як гэта робяць, на жаль многія, збыць яго, так званым, калекцыянерам. Але хлопец вырашыў знайсці, каму ордэн належаў, што сведчыць аб  яго высокай маралі.

 Як толькі пачаліся пошукі ардэнаносца, хлопцы вырашылі, калі нашчадкаў не ўдасца знайсці, узнагароду перададуць у раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Як перадавалі іншыя знаходкі, якія датычацца Сенненшчыны. Ордэн героя вайны, у рэшце рэшт, паяднаў не толькі тых, хто яго знайшоў, шукаў, каму належыць. Ён зблізіў, зрабіў больш моцнымі духам цэлае пакаленне сенненцаў.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гісторыя ўзнагароды заслугоўвае, каб расказаць пра яе больш падрабязна.  Некалі ордэн Чырвонай Зоркі за нумарам 1375426 належыў Фёдару Кузьмічу Пракаповічу....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика