В ЦСОН Кореличского района отметили весенний День Радости и Доброты. 21.by

В ЦСОН Кореличского района отметили весенний День Радости и Доброты

13.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З нагоды Дня жанчын супрацоўнікі дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» падрыхтавалі святочную праграму пад назвай «8 Сакавіка — Дзень Радасці i Дабрыні» для маладых інвалідаў i ix матуль.


Вядучыя сустрэчы — спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення Вольга Жук i яго наведвальнік Руслан Ганчароў падарылі прысутным шмат шчырых i пранікнёных слоў. Сустрэча атрымалася святочнай i запамінальнай.

Музычныя кампазіцыі да свята парадавалі прысутных. Іx выканалі выхаванцы i педагогі ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей i моладзi». Парадавалі i самі наведвальнікі аддзялення: Руслан Ганчароў, Анастасія Азаданава, Іна Клаўсуць, Ліана Дзіско, Крысціна Радзецкая, Андрэй Піцюль. Яны спявалі песні, чыталі вершы, паставілі сцэнку. Для матуль падрыхтавалі падарункі сваімі руками — прыгожыя вазы з кветкамі.

Для удзельнікаў урачыстасці быў наладжаны салодкі стол. Спонсарскую дапамогу аказалі iндывідуальныя прадпрымальнікі Андрэй Шынкевіч i Аляксандр Шлык.

Галіна СМАЛЯНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды Дня жанчын супрацоўнікі дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» падрыхтавалі святочную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика