Велікоднае віншаванне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі
21.04.2019
—
Новости Общества
|
>
Дарагія браты і сёстры!Сустрэча з таямніцай Хрыстовай Пасхі яшчэ глыбей адкрывае перад намі веліч і моц Божай любові да чалавека. Радаснае і поўнае веры перажыванне велікодных святаў напаўняе нас свядомасцю таго, якое велізарнае значэнне мае хрысціянства і як моцна яно перамяняе жыцці цэлых грамадстваў і асобных людзей. Гэтыя святочныя дні ствараюць асаблівую нагоду для ўдзячнасці, а таксама спаткання з роднымі і блізкімі ў атмасферы, напоўненай духам Хрыстовай перамогі, прабачэння і любові. Перажыванне пасхальнай таямніцы веры дапамагае іншым позіркам паглядзець на нашае зямное жыццё. Сын Божы вядзе сваіх вучняў да канчатковай перамогі, пачынаючы ад Апошняй Вячэры праз крыжовую смерць у Вялікую Пятніцу аж да радаснага воклічу: «Аллелюя! Хрыстос Уваскрос!», якое разносіцца па ўсім свеце з пакалення ў пакаленне. Жадаю вам, каб Велікодныя святы напоўнілі вашыя сэрцы і вашыя сем’і супакоем, радасцю жыцця і шчодрымі ласкамі Уваскрослага Пана. Няхай святочная атмасфера Пасхі ўмацуе ваш дух у малых і вялікіх жыццёвых справах, дадае сіл у аптымістычным позірку ў будучыню. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус, які перамог грэх і смерць, суправаджае вас і благаслаўляе на кожны дзень жыцця. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя! З пасхальнымі віншаваннямі,
|
|