Ці ёсць тэрмін даўнасці ў завяшчання? – «прамая лінія» ў натарыуса. 21.by

Ці ёсць тэрмін даўнасці ў завяшчання? – «прамая лінія» ў натарыуса

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

Ці ёсць тэрмін даўнасці ў завяшчання? – «прамая лінія» ў натарыусаЦі ёсць тэрмін даўнасці ў завяшчання

У рэдакцыю газеты “Герой працы” на “прамую лінію” мы запрасілі натарыуса Віцебскай натарыяльнай акругі Анжэлу Хасратаву, якая адказала на пытанні нашых чытачоў.

? Мая маці ў 1985 годзе напісала завяшчанне. Скажыце, яно мае тэрмін даўнасці?
– Не. Завяшчанне не мае тэрміну даўнасці. Яно ўступае ў сілу пасля смерці спадчынадаўцы.
– А ці трэба перапісваць завяшчанне, калі ў ім завешчаны толькі жылы дом – адной дачцэ, а цяпер у нас з’явілася зямля? У маці нас трое дзяцей. Маці хоча, каб спадчыну атрымала толькі дачка, указаная ў завяшчанні. Перапісаць завяшчанне ўжо няма магчымасці, бо маці вельмі сталага ўзросту.
– Не, складаць новае не трэба. Нават калі ў вас з’явіўся зямельны ўчастак, згодна з зямельным заканадаўствам наследаванне зямельных участкаў, што знаходзяцца ў пажыццёвым наследуемым валоданні, можа ажыццяўляцца і па завяшчанні. Зямельны ўчастак, што знаходзіцца ў пажыццёвым наследуемым валоданні, на якім размешчаны перайшоўшы па спадчыне жылы дом, наследуецца асобамі, да якіх перайшоў па спадчыне жылы дом. Значыць, зямельны ўчастак па завяшчанні ўсё роўна пяройдзе да дачкі.
Калі ж зямля знаходзіцца ў прыватнай уласнасці ў спадчынадаўцы, пры прыняцці па спадчыне зямельнага ўчастка асобам, да якіх не перайшоў па спадчыне размешчаны на гэтым зямельным участку жылы дом, дадзеныя асобы маюць права запатрабаваць ад наследніка капітальнай пабудовы выплаты кампенсацыі, памер якой устанаўліваецца па пагадненні бакоў. Пры не дасягненні пагаднення грашовая кампенсацыя, роўная кадастраваму кошту зямельнага ўчастка альбо долі ў праве на гэты зямельны ўчастак на момант адкрыцця спадчыны, выплачваецца ўказаным асобам згодна з пастановай суда.
? У мяне памёр бацька 1,5 месяца таму. Ці магу я зараз прадаць яго жылы дом?
– Не, прадаць зараз яго нельга. Зараз вам можна аформіць спадчынныя правы на гэты дом. А значыць, падаць заяву натарыусу на працягу 6 месяцаў з дня адкрыцця спадчыны (з дня смерці вашага бацькі) аб выдачы пасведчання аб праве на спадчыну на жылы дом. Па заканчэнні 6 месяцаў вы можаце атрымаць дакумент на дом у натарыуса, зарэгістраваўшы гэты жылы дом у органах рэгістрацыі (БТІ). Бо права ўласнасці на джом узнікае з моманту рэгістрацыі яго ў БТІ. Толькі пасля гэтых дзеянняў вы зможаце яго прадаць.
? Хачу падарыць сыну кватэру. Улічваючы яго работу (ён дальнабойшчык), калі раптам з сынам што-небудзь здарыцца, і ён памрэ раней, ці магу я гэту кватэру не пакідаць нявестцы (дзяцей у іх няма), а падарыць другому сыну?
– Гэта ўсё можна зрабіць. У дагаворы дарэння з першым сынам вы павінны прадугледзець права адмены дарэння ў выпадку, калі дарыцель перажыве адорваемага.
Алена КАРПУШЭНКА.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці ёсць тэрмін даўнасці ў завяшчання У рэдакцыю газеты “Герой працы” на “прамую лінію” мы запрасілі натарыуса Віцебскай натарыяльнай акругі Анжэлу Хасратаву,...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика