У суботу, 18 мая, у Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбу-дзецца малітоўная сустрэча сем’яў. У праграме – Святая імша, супольная малітва за сям’ю, благаславенне сем’яў, канферэнцыя.
Плануецца ўдзел у мерапрыемствах дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага.
Удзельнікі сустрэчы палюбуюцца дзівоснымі квітнеючымі раслінамі, бусламі і лебедзямі на вадаёмах, адпачнуць у прыгожым асяроддзі, пачастуюцца росіцкімі прысмакамі ў вулічным кафэ “У бусла”. Можна будзе набыць саджанцы туй і іншых раслін і кветак. Пачатак малітоўнай сустрэчы ў 11 гадзін.
> У суботу, 18 мая, у Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбу-дзецца малітоўная сустрэча сем’яў. У праграме – Святая імша, супольная малітва за сям’ю, благаславенне...