Баршчэўнік, сумнік, дзікі агурок… Чым небяспечныя інвазіўныя расліны?
16.05.2019
—
Новости Общества
|
Баршчэўнік, сумнік, дзікі агурок… Чым небяспечныя інвазіўныя расліны?
Іншымі словамі, гэта чужародныя арганізмы, аб’екты расліннага свету, распаўсюджванне і колькасць якіх ствараюць пагрозу жыццю ці здароўю грамадзян. Яны лічацца адной з асноўных пагроз не толькі для біяразнастайнасці, іх экспансія прыводзіць да сур’ёзнейшых экалагічных, сацыяльных і эканамічных наступстваў.
Па дадзеных Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўсяго ў Беларусі расце больш за 300 відаў інвазіўных раслін. На тэрыторыі Шумілінскага раёна найбольш яркімі прадстаўнікамі з’яўляюцца баршчэўнік Сасноўскага, сумнік (золотарник – рус.) канадскі, эхінацысціс лопасцевы.
![]() тэрыторыях.
![]() іншых раслін.
Варта адзначыць, што перш за ўсё сумнік канадскі – алергенная расліна, кожная асобіна прадуцыруе больш за 20000 насення (усходжасць якіх складае 50-90%). Расліна нясе пагрозу здароўю людзей, павышаючы ўзровень захворваемасці, бо пылок сумніка правакуе ў людзей алергічныя рэакцыі.
![]() Сёння асноўным відам барацьбы з экспансіяй інвазіўных відаў раслін з’яўляюцца неаднаразовае скошванне і хімічная апрацоўка.
Памятайце, што за несвоечасовае прыняцце мер па знішчэнні інвазіўных раслін землекарыстальнікі, у тым ліку і фізічныя асобы, на землях якіх растуць такія расліны, нясуць адказнасць згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. А заканадаўства, у прыватнасці Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць у выглядзе накладання штрафу да 20 базавых велічынь. Прыцягваць да адказанасці парушальнікаў упаўнаважаны раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і землеўпарадкавальная служба.
Вялікая просьба да землекарыстальнікаў – любымі вышэйпералічанымі сродкамі прадухіліць распаўсюджванне шкодных чужародных раслін. Прымяненне належных мер па знішчэнні – залог поспеху.
Генадзь КІСЯЛЕВІЧ,
начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №38 ад 17.05.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Баршчэўнік, сумнік, дзікі агурок… Чым небяспечныя інвазіўныя расліны? Іншымі словамі, гэта чужародныя арганізмы, аб’екты расліннага свету, распаўсюджванне і...
|
|