Пісьмы з фронту: «Лепш загіну, а рабом не стану». 21.by

Пісьмы з фронту: «Лепш загіну, а рабом не стану»

17.05.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы публікуем вытрымкі з франтавых пісьмаў, якія знаходзяцца ў гісторыка-краязнаўчым музеі. Калі ў вашай сям’і ёсць такія рэліквіі, вы гатовы падзяліцца гісторыяй сваёй сям’і з іншымі, тэлефануйце, прыносьце іх у рэдакцыю. Магчыма, гэтыя радкі крануць самыя патаемныя стрункі душы, магчыма, ад іх з’явіцца камяк у горле і слёзы на вачах. Але гэта наша гісторыя, гэта наша памяць, якую нельга страціць.

Зусім няшмат не дажыў да свайго 30-годдзя Павел Кошалеў. Смелы і дужы сібірскі хлопец горад за горадам, вёску за вёскай вызваляў нашу краіну ад фашыстаў. Ён спадзяваўся вярнуцца дадому, у родную Кузняцоўку (Іркуцкая вобласць), абняць сваіх родных, ніколі больш не бачыць вайны. Але назаўсёды застаўся ў Смаргоні. Капітан Кошалеў – адзін з тых, хто пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры нашага горада, там, дзе стаіць помнік загінуўшым воінам і партызанам.

Павел Кошалеў служыў у 7-й механізаванай брыгадзе Радыёнава. У ліпені 1944 года брыгадзе паставілі задачу – адцягнуць увагу немцаў, каб асноўныя сілы маглі бесперашкодна нанесці ўдар. Калі на небе паказаўся бамбардзіроўшчык, капітан Кошалеў аддаў салдатам загад укрыцца, а сам да бяспечнага месца дабрацца не паспеў – асколак снарада трапіў у сонную артэрыю.

Павел загінуў на месцы. “Нават не ўяўляю, як я буду сябе паводзіць, убачыўшы вас!” – пісаў Павел сваім родным за год да смерці. Яго пісьмы – бадзёрыя, аптымістычныя, часам пяшчотныя. Пісаў ён бабулі і тым, каго называў Надзюша, Галінка, Эля… Хто яны былі? З двух пісем, якія захоўваюцца ў гісторыка-краязнаўчым музеі, зразумець гэта цяжка. Але тое, што займалі важнае месца ў сэрцы героя – дакладна.

“Мая дарагая Надзюша, твае пісьмы даюць веру і ўпэўненасць, а гэта вельмі важна. Дзякуй, што ты такая малайчына”. Падпісваўся ён проста “Паўлік”. Прыгожае, дзіцячае імя, якое, напэўна, так часта вымаўлялі матуля, бабуля… А побач з гэтым подпісам словы, якія могуць належаць толькі сапраўднаму мужчыне: “Перамога блізка. Хутчэй загінем, а рабамі не будзем. Мы рускія, да таго ж сібіракі – а гэта змушае да многага”.

Не дачакаліся свайго Паўліка Надзя, Галя, Эля, бабуля… Хто ведае, як склалася іх жыццё? Напэўна, яны і не чулі ніколі пра Смаргонь, якая стала апошнім прытулкам для блізкага чалавека. А Павел Кошалеў назаўсёды застаўся верным сваім словам: “Здавацца не будзем”.

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы публікуем вытрымкі з франтавых пісьмаў, якія знаходзяцца ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика