Перад "Дажынкамі" Смаргонь мяняе сваё аблічча
24.05.2019
—
Новости Общества
|
У райвыканкаме адбылося пасяджэнне
З дакладам выступіў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Ён адзначыў, што на правядзенне пэўных работ грошы выдаткаваны з абласнога бюджэту. Значная частка іх прадугледжана на рэканструкцыю ўчастка вуліцы Савецкай ад “ашмянскага” кальца да дарожнай развязкі каля СШ №1. Тут ужо выконваюцца работы па фрэзіраванні асфальтавага пакрыцця, зняцці старога і ўстаноўцы новага тратуарнага борта, пракладцы ліўневай каналізацыі, укладцы тратуарнай пліткі. Акрамя гэтага будзе заменена вулічнае асвятленне, пабудаваны новы масток праз Гярвятку на выездзе са Смаргоні. Праектам прадугледжана ўстаноўка кнопачных святлафораў на перасячэнні вуліц Савецкай і Перамогі, на Інжынернай і Заходняй вуліцах. Яшчэ адзін важны аб’ект, які падлягае капітальнаму рамонту з мадэрнізацыяй, - будынак раённага Цэнтра культуры. На яго абнаўленне запланавана немалая сума грошай. Будаўнічыя работы будзе выконваць БМТ-41. Цяпер ідзе дэмантаж старых матэрыялаў і абсталявання, замест якога будзе куплена новае. Пакрысе набывае новы выгляд дэндрапарк у Заходнім мікрараёне. Тут многа ўжо зроблена, засталося толькі прыгожа аформіць цэнтральны ўваход, ён будзе з каваных вырабаў, і замяніць пешаходныя дарожкі. Будаўнікі працуюць на ўчастку пешаходнага бульвара ад цэнтральнай раённай аптэкі ў бок ЦУМа. Тут будзе пакладзена новая тратуарная плітка, устаноўлены лаўкі з гербамі 17 раёнаў Гродзенскай вобласці. “Гэта будзе асноўны аб’ект для ўрачыстага адкрыцця падчас “Дажынак”, - адзначыў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. У план уключана многа мерапрыемстваў, якія будуць фінансавацца за кошт бюджэтных сродкаў, іншых крыніц фінансавання. Неабходна капітальна адрамантаваць дах мясцовага політэхнічнага ліцэя, выканаць рамонт фасада фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва” і школы мастацтваў імя Агінскага, а таксама прыбудоўкі да яе. Набудуць новы выгляд будынкі раённага камбіната бытавога абслугоўвання і стаматалагічнай паліклінікі, што ў Заходнім мікрараёне. Ужо выконваюцца работы па рамонце магазінаў, будуць добраўпарадкаваны тэрыторыі каля аўтавакзала і інтэрната агрэгатнага завода, які знаходзіцца ў мікрараёне Усходнім. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота Сяргея ЮРЭВІЧА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райвыканкаме адбылося пасяджэнне штаба ў рамках падрыхтоўкі і правядзення ў Смаргонскім раёне абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”. У...
|
|