Да карысных спраў заўжды гатовы!. 21.by

Да карысных спраў заўжды гатовы!

29.05.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Напярэдадні Дня піянерскага сяброўства, які адзначаецца 19 мая, чырвона-зялёныя гальштукі ўпершыню з’явіліся на грудзях 33 школьнікаў раёна, акцябратамі ў гэты дзень сталі 128 маленькіх глушчан. Урачыстае мерапрыемства прайшло ў Глуску на Алеі Славы з удзелам піянерскіх дэлегацый Заеліцкага, Клятнянскага, Усцярхоўскага навучальна-педагагічных комплексаў, а таксама СШ № 1, СШ № 2 і гімназіі.









Урачыстасць адкрыла старшыня раённага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Святлана Каржнёва, яна пажадала юнаму пакаленню радасных дзён, цікавых знаходак і заўжды быць першымі ў добрых і карысных справах. Радасць і хваляванне заўважаліся на тварах па-святочнаму апранутых хлопчыкаў і дзяўчынак. Праз імгненне яны папоўняць дружную піянерскую сям’ю, а перад гэтым дадуць абяцанне быць патрыётамі сваёй краіны, добра вучыцца, быць сумленнымі і справядлівымі, з годнасцю адстойваць інтарэсы піянерскай арганізацыі. Права павязаць гальштукі і прымацаваць акцяб-рацкія зорачкі было дадзена гасцям мерапрыемства — ветэрану піянерскага руху Святлане Мікалаеўне Дзяшчэні, намесніку дырэктара Цэнтра творчасці Ганне Януш, галоўнаму спецыялісту раённага камітэта БРСМ Ганне Мартынавай, а таксама педагогам-арганізатарам і піянерам-актывістам. На заклік “Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзьце гатовы!” піянеры і акцябраты ўпэўнена адказалі “Заўжды гатовы!”.





Добрае ўражанне ва ўдзельнікаў свята пакінула вершаванае выступленне піянераў Заеліцкага НПК, пасля чаго ў гонар урачыстага прыёма ў акцябраты і піянеры прысутныя ўсклалі кветкі да помнікаў на Алеі Славы. А напрыканцы піянерскага свята ўсіх чакаў сапраўдны музычны падарунак — танцавальны флэшмоб, да якога з радасцю далучыліся як дзеці, так і дарослыя.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня піянерскага сяброўства, які адзначаецца 19 мая, чырвона-зялёныя гальштукі ўпершыню з’явіліся на грудзях 33 школьнікаў раёна, акцябратамі ў гэты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика