Учора, 30 мая, у навучальных установах Глускага раёна прагучалі апошнія званкі
31.05.2019
—
Новости Общества
|
Учора, 30 мая, у навучальных установах Глускага раёна прагучалі апошнія званкі, дні вучобы для 1402 мясцовых школьнікаў завяршыліся. Для 243 выпускнікоў пачаліся кансультацыі і экзамены па вучэбных прадметах за курс базавай (9 класаў заканчваюць 136 чалавек) і сярэдняй (107 адзінаццацікласнікаў) школы. Астатнія вучні пайшлі на канікулы. Больш за 300 хлопчыкаў і дзяўчынак пройдуць аздараўленне ў сямі школьных лагерах з дзённым знаходжаннем. З ліку школьнікаў, якім ужо споўнілася 14 гадоў, будуць сфарміраваны 8 студатрадаў (папрацаваць у іх маюць намер каля 70 вучняў). Установы дадатковай адукацыі і ўстановы культуры таксама не дадуць сумаваць дзецям — для ўсіх ахвотных знойдзецца занятак на лета. У 2018/2019 вучэбным годзе ў Глускім раёне працавалі чатыры навучальна-педагагічныя комплексы дзіцячы сад-сярэдняя школа — у Завалочыцах, Заеліцы, Клетным і Засценку Усцярхі, адзін НПК дзіцячы сад-базавая школа — у Катцы, сярэдняя школа № 1, сярэдняя школа № 2 і гімназія ў райцэнтры. Акрамя таго, у Глуску ёсць навучальная ўстанова абласнога падпарадкавання — санаторная школа-інтэрнат, тут таксама, як і ва ўсіх школах раёна, адзначылі свята апошняга званка. У кожнай з навучальных устаноў на ўрачыстых лінейках пабывалі прадстаўнікі раённай выканаўчай і заканадаўчай улады, шэфы, яны павіншавалі вучняў і іх настаўнікаў з завяршэннем вучобы і пачаткам канікулаў. Больш фота глядзіце Матэрыял цалкам чытайце ў газеце № 42 ад 31 мая 2019 года Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, 30 мая, у навучальных установах Глускага раёна прагучалі апошнія званкі, дні вучобы для 1402 мясцовых школьнікаў завяршыліся. Для 243 выпускнікоў пачаліся...
|
|