Ювелірная работа Аляксандра слесара Хашкоўскага
29.08.2019
—
Новости Общества
|
Напярэдадні дня работнікаў нафтавай, паліўнай і газавай прамысловасці, 29 жніўня, слесар па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстоўваючага абсталявання Шумілінскага раёна газазабеспячэння Аляксандр Аляксеевіч Хашкоўскі адзначыў юбілей.
І святочны сход у гэты дзень начальнік раёна газазабеспячэння Міхаіл Ендаураў пачаў з віншавання. Ён пажадаў юбіляру дабрабыту і здароўя, уручыў ганаровую грамату ВУ “Полацкгаз”.
Сам родам з Шуміліна, Аляксандр Хашкоўскі ўладкаваўся ў райгаз 22 гады таму, стаў працаваць па спецыяльнасці – токарам. За дваццаць гадоў работы стаў прафесіяналам гэтай ювелірнай работы. Усе ў райгазе ведалі: калі трэба вытачыць нейкую складаную дэталь, Хашкоўскі ніколі не падвядзе. Ішлі гады, мяняліся тэхналогіі і прыярытэты, і раён газазабеспячэння стаў больш мець патрэбу ў слесарах, а не ў токарах. І Аляксандр Хашкоўскі не пабаяўся памяняць прафесію: прайшоў спецыяльныя курсы ў Полацку, каб вывучыцца на слесара. Зараз ён займаецца абслугоўваннем газавых пліт, катлоў і калонак, а таксама іх рамонтам. Гэта таксама, можна сказаць, не толькі ювелірная, але і вельмі адказная работа. Яна не церпіць хібаў, бо ад правільнасці дзеянняў слесара зачастую залежаць не толькі здароўе людзей, але і іх жыццё.
Кіраўніцтва раёна газазабеспячэння адзначае, што Аляксандр Хашкоўскі выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі, ён шчыры і старанны работнік, добразычлівы чалавек і сябра. У гэтым годзе прозвішча Аляксандра Хашкоўскага занесена на Дошку гонару ВУ “Полацкгаз”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ювелірная работа Аляксандра Хашкоўскага Напярэдадні дня работнікаў нафтавай, паліўнай і газавай прамысловасці, 29 жніўня, слесар па абслугоўванні і рамонце...
|
|