Напярэдадні Дзімітрыеўскай бацькоўскай суботы на Карэліччыне ідзе добраўпарадкаванне могілкаў. 21.by

Напярэдадні Дзімітрыеўскай бацькоўскай суботы на Карэліччыне ідзе добраўпарадкаванне могілкаў

24.10.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2 лістапада праваслаўных вернікаў аб’яднае Дзімітрыеўская бацькоўская субота. Гэта дзень асаблівага памінання спачылых. Напярэдадні ў памяць аб памерлых ужо не першы год ў Навагрудскай епархіі праходзіць акцыя “У Бога ўсе жывыя”.


–Традыцыйна перад днямі памінання – гэта Радуніца і Дзімітрыеўская бацькоўская субота – карэліцкія юныя і дарослыя вернікі разам з духавенствам далучаюцца да епархіяльнай акцыі па добраўпарадкаванні могілкаў, – без адрыву ад працы пракаментаваў благачынны цэркваў Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса. – Так, шмат зроблена за некалькі дзён на могілках ля райцэнтра. Нам дапамагалі і школьнікі, і дарослыя прыхажане, і навучэнцы Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя, у прыватнасці група № 232 разам з майстрам Аляксандрам Рабко. Надвор’е паспрыяла, і мы прыбралі каля 25 самых закінутых магіл. Адзначу, што ва ўсіх нашых прыходах праведзены аналагічныя работы.





Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 лістапада праваслаўных вернікаў аб’яднае Дзімітрыеўская бацькоўская субота. Гэта дзень асаблівага памінання спачылых. Напярэдадні ў памяць аб памерлых ужо не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика