«Ствараем цуды разам»: майстар-клас па стварэнні тактыльнай кнігі. 21.by

«Ствараем цуды разам»: майстар-клас па стварэнні тактыльнай кнігі

21.12.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 снежня ў 16:00 па адрасе: вул. Кнорына, 6-Б адбудзецца дабрачынны майстар-клас па стварэнні тактыльнай кнігі. У выніку гэтай сустрэчы ў Беларусі з’явіцца кніга для дзетак з праблемамі зроку на роднай мове!

На майстар-класе:

– вы даведаецеся, як ствараюцца кнігі для тых, хто кепска бачыць альбо не бачыць зусім;

– паспрабуеце набіраць тэкст шрыфтам Брайля;

– уласнымі рукамі створыце частку беларускамоўнай тактыльнай кнігі.

У вас будзе мажлівасць пагутарыць з цікавымі людзьмі, якія даўно працуюць са шрыфтам Брайля. А яшчэ вас чакаюць гарачыя кава, гарбата і пачастункі.

Кніга, створаная на гэтай імпрэзе, будзе падараваная Маладзечанскай школе-інтэрнату №2, дзе навучаюцца дзеткі з парушэннямі зроку.

Давайце зробім гэты свет лепшым разам!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набліжаюцца Каляды, калі ўсе мы чакаем цудаў, дзелімся цяплом са сваімі блізкімі, радуемся святу! Таксама гэта прыдатная пара, каб стаць сапраўдным чараўніком –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика