З чыстым і любячым сэрцам сустракаем Езуса! Нараджэнне Пана парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах вітала разам. 21.by

З чыстым і любячым сэрцам сустракаем Езуса! Нараджэнне Пана парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах вітала разам

25.12.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Радасць сустрэчы з Езусам і духоўнага яднання з бліжнім напоўніла ўвечары 24 снежня касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах.




Ахутаная святлом сотняў агеньчыкаў і Божай ласкай, карэліцкая святыня шчыра вітала кожнага, як і пробашч парафіі айцец Ежы Саковіч. Найперш святар нагадаў вернікам гісторыю нараджэння Езуса і пажадаў заўжды быць адкрытымі на Пана, трымацца жыцця разам з Ім, бачыць у Яго Асобе Збаўцу і Сябра: “Нам усім важна заставацца людзьмі добрай волі, якія кіруюцца па прыкладу Божага Сына законамі любові і міласэрнасці. Дзеля нас і нашага збаўлення Езус прыйшоў у гэты свет, і мы маем карыстацца такім вялікім дарам належным чынам і з падзякай. Таму мне вельмі радасна бачыць веру ў вашых вачах і назіраць, як мае любыя парафіяне ўсёй душой імкнуцца жыць у Божай прысутнасці. Калі зараз ехаў сюды з Варончы, то цешыўся тым, як з розных куткоў Карэліч сем’ямі, разам з дзеткамі, вы накіроўваліся ў нашу святыню. У гэтым і ёсць важны сэнс урачыстасці – сабрацца разам у Божым Доме і з малітвай прыняць у сваё сэрца Езуса. Сапраўды, у свята Нараджэння Збаўцы ў кожнага з нас ёсць магчымасць пачаць адноўленае да лепшага жыццё і надалей, умацаванымі Святым Духам, з падтрымкай духоўнай сям’і вернікаў, ісці Божым шляхам”.

Напоўненае бацькоўскай цеплынёй казанне пробашча і кранальныя зваротныя словы падзякі парафіян, дзяленне аплаткамі і падарункі для дзетак ад св. Мікалая, супольныя спевы і малітвы – усю міласць і хараство сёлетняга святога вечара няпроста перадаць словамі, але галоўнае, што мы адчулі гэта сэрцам.






















Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
❤ Радасць сустрэчы з Езусам і духоўнага яднання з бліжнім напоўніла ўвечары 24 снежня касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика