Без снега, но с задором в агрогородке Воронча развернулись зимние забавы (фоторепортаж). 21.by

Без снега, но с задором в агрогородке Воронча развернулись зимние забавы (фоторепортаж)

26.12.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нягледзячы на тое, што надворе’е за акном зусім не нагадвае нам сапраўдную зіму, да самага чароўнага свята – Новага года – застаюцца лічаныя дні. А калі нельга сабе падняць настрой пры дапамозе прыгажосці навокал, мы створым яе самі! Унутры сябе.

У сераду, калі каталіцкія вернікі адначалі Каляды, у Варанчанскім сельскім клубе таксама было цёпла і ўтульна. Традыцыйныя зімовыя забавы, якія сёлета прыйшлося ладзіць у памяшканні, прынеслі малечы шмат яскравых і незабыўных эмоцый.

Работнікі культуры зладзілі для дзетак цікавую забаўляльную праграму, падчас якой можна было даведацца пра традыцыйныя беларускія стравы, якія раней гатаваліся напярэдадні святаў, пра беларускія абрады і нават варажбу. Карысным момантам стала віктарына, якую правяла бібліятэкар Варанчанскай сельскай бібліятэкі Ліна Буячынская. Так, напрыклад, дзеці даведаліся, дзе ў першыню з’явіліся шкляныя цацкі і ў якой краіне ўвогуле не ведаюць пра снегавікоў.

Не абмінулі мерапрыемства і майстры з раённага Дома рамёстваў, якія прапанавалі набыць у іх сімвал будучага года – прыгожага глінянага пацучка.

Пасля тэатралізаванага прадстаўлення ўсіх чакалі гульні, конкурсы і, вядома, падарункі, якія зрабілі любімае свята яшчэ больш доўгачаканым.












Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое, што надворе’е за акном зусім не нагадвае нам сапраўдную зіму, да самага чароўнага свята – Новага года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика