Десятиклассница Анастасия Фадеева — о любви к химии, современной литературе и будущей профессии. 21.by

Десятиклассница Анастасия Фадеева — о любви к химии, современной литературе и будущей профессии

05.02.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У кожнай краіне, у кожнай вобласці і кожным раёне ёсць тыя, з каго хочацца браць прыклад. Яны, маладыя і творчыя, дарослыя і працавітыя, з’яўляючыся элітай вялікага горада ці невялікага пасёлка, ведаюць асабістыя шляхі да поспеху. Пра яшчэ аднаго героя раённай Дошкі пашаны мы і раскажам сёння: знаёмцеся – таленавітая, разумная і проста прыгожая дзяўчына, вучаніца 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы” Анастасія Фадзеева.


Нарадзілася дзяўчына ў вёсцы Заполле, дзе і пражывае зараз. На вучобу ў райцэнтр, як і многія вучні, яна штодзень дабіраецца на школьным аўтобусе. Падчас размовы дазнаюся, што братоў ці сясцёр у Насці няма, хоць дзяўчынка і марыла аб старэйшым браце… Але, на шчасце, гэта не з’яўляецца нагодай для сумных думак: прыгажуні ёсць куды накіраваць свой час і энергію.

Асаблівай любоўю сярод шматлікіх прадметаў у Анастасіі Фадзеевай карыстаюцца біялогія, хімія і… руская літаратура, што не зусім звычайна у кантэксце гэтых дысцыплін. Увогуле, як расказвае вучаніца, падчас выбару дадатковых гурткоў у пачатковай школе, Насця запісалася на ўсе дванаццаць: ніколі не ведаеш, што ў выніку падасца табе больш цікавым. Таму рознабаковасць і цікаўнасць – яшчэ адныя рысы шаснаццацігадовага генія.

– Хімію я люблю таму, што яна ў мяне вельмі добра ідзе, – дзеліцца падчас гутаркі вучаніца сярэдняй школы № 1. – Мне цікава ўдумвацца ў тыя ці іншыя хімічныя працэсы, увогуле цікава вывучаць гэты свет… А што тычыцца літаратуры, то на ўроках больш за ўсё я люблю… разважаць. Дзе і што зрабіў галоўны герой, чаму адбылося менавіта так, а не іначай, і гэтак далей.

Дарэчы, кнігі – адно з улюбёных заняткаў нашай сённяшняй гераіні. Чытае Насця пераважна сучасную літаратуру і часцей за ўсё ў Інтэрнеце, бо знайсці творы ў бібліятэцы досыць няпроста, а набываць іх – дорага. Асаблівае месца ў сэрцы дзяўчыны займае Аляксандр Палярны, а з класікаў – Антуан дэ Сэнт-Экзюперы і Фёдар Дастаеўскі.

Цікавасць да прадметаў у дзесяцікласніцы цудоўна адлюстроўваецца і на яе поспехах. Так, у 2019 годзе Анастасія Фадзеева атрымала перамогу ў адным з конкурсаў Румыніі, дзе пры дапамозе эсэ распавяла пра жыццё вялікага Аляксандра Пушкіна. Вядома, руская літаратура ў адной звязцы знаходзіцца і з рускай мовай, у алімпіядах па якой Насця таксама адна з лепшых. Не абышлося і без поспеху на конкурсе даследчых работ: іх сумесная праца з Арынай Шавейка, якая расказвала аб шалёўках невядомай геаграфіі, атрымала першае месца на вобласці і другое – на рэспубліцы.

Вольны час прыгажуня любіць прысвяціць рукадзеллю: на ўроках працоўнага навучання Насця пазнаёмілася з такой тэхнікай вышыўкі, як гладзь, якая з цягам часу стала для яё ўлюбёным хобі. Не адмаўляецца дзяўчына і ад вандровак на канцэрты папулярных рок-гуртоў, што, прызнацца, з’ўляецца досыць нетыпічным для пакалення Z…

Звязаць сваю будучыню Анастасія Фадзеева вырашыла з медыцынай, у прыватнасці, са стаматалогіяй. Бацькі выбар дачкі ўхваляюць, таму і нам застаецца пажадаць Насце толькі поспеху і ўпэўненасці на шляху да здзяйснення самых запаветных мар.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кожнай краіне, у кожнай вобласці і кожным раёне ёсць тыя, з каго хочацца браць прыклад. Яны, маладыя і творчыя,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика