У Кіраўску прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 21.by

У Кіраўску прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

14.02.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У райцэнтры каля памятнага знака ў гонар воінаў-кіраўчан, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаў, прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.


Ушанаваць памяць загінуўшых, выказаць словы ўдзячнасці жывым прыйшлі старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, воіны-інтэрнацыяналісты, родныя загінуўшых воінаў, прадстаўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, моладзь, жыхары горада і раёна.







Сімвалам незгасальнай людской памяці аб загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах сталі вынесеныя дзяўчынкамі лампадкі з запаленымі агеньчыкамі.





Мінутай маўчання ўшанавалі ўдзельнікі мітынгу-рэквіему памяць аб тых, хто назаўсёды застаўся маладым ва ўспамінах родных і блізкіх і на старых, ужо пажоўклых фотаздымках…

Да памятнага знака былі ўскладзены вянкі і кветкі. Першы кошык з кветкамі Памяці быў ад кіраўніцтва раёна.













Пасля адбылося ўскладанне вянкоў і кветак да магіл загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў Пятра Петрусевіча, Віктара Шумілава ў в.Гарадзец, Аляксандра Ядлоўскага ў аг.Жылічы. Вянкі да магілы ўсклалі і ўдзельнікі турніру па міні-футболе, прысвечанага ўвекавечанню памяці воіна-інтэрнацыяналіста А.Л.Ядлоўскага.







 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райцэнтры каля памятнага знака ў гонар воінаў-кіраўчан, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаў, прайшоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика