Настаўніца СШ № 2 Глуска Галіна Усік заняла другое месца ў абласным конкурсе «Настаўнік года — 2020»
28.03.2020
—
Новости Общества
|
На вочны тур абласнога этапа канкурсантаў адбіралі, ацэньваючы дасланыя матэрыялы з вопыту работы. Дарэчы, з нашага раёна першапачаткова было шэсць удзельнікаў у розных прадметных намінацыях, у фінал выйшлі і ездзілі ў Магілёў трое з іх: акрамя Галіны Усік, яшчэ Юлія Грабянькова, настаўніца замежнай мовы гімназіі, і Алена Філіпенка, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Заеліцкай школы. Вочны тур праходзіў з 16 па 20 сакавіка, ад канкурсантаў патрабавалася адказаць на пытанні па педагогіцы і псіхалогіі, даць адкрыты ўрок у незнаёмым класе і правесці майстар-клас для дарослай аўдыторыі. Галіна Усік для ўдзелу ў конкурсе вырашыла абагуліць вопыт сваёй работы па фарміраванні маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі на занятках па беларускім літаратурным чытанні. Дзеці мала бываюць у беларускамоўным асяроддзі, лічыць настаўніца і імкнецца даць ім на пачатку вучобы як мага большую базу, закласці моцную аснову любові і разумення беларускай мовы. Цікава, што і ўрок, паводле жараб’ёўкі, Галіне Уладзіміраўне давялося весці па прадмеце “Беларуская мова” ў 4-м класе (у яе самой зараз другакласнікі).
Да апошняга выпрабавання — абарона вопыту работы — дапускаліся толькі тры чалавекі, і Галіна Усік трапіла ў гэты лік. І нечакана сама для сябе заняла другое месца. Нечакана, але, на маю думку, заканамерна, бо да гэтага конкурсу і гэтага выніку яе прывялі шматгадовы вопыт работы, прафесійныя адносіны да сваёй справы і, вядома, любоў да дзяцей. А. ВАСІЛЕЎСКАЯ Фота Г. АЎТУХОВАЙ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настаўніца СШ № 2 Глуска Галіна Усік заняла другое месца ў абласным конкурсе «Настаўнік года — 2020» Сваіх вучняў настаўніца пачатковых класаў Галіна Усік вучыць ісці да канца ў любой справе, не спыняцца на паўдарозе, а ў прыклад прыводзіць фігурыстаў, якія...
|
|