Мэты і задачы — далучыць дзяцей да чытання праз творчасць аднаго з самых запатрабаваных сучасных аўтараў Уладзіміра Ліпскага, нязменнага галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка» на працягу сарака гадоў, аўтара звыш 70 кніг для дзяцей і дарослых, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца малюнкі, створаныя паводле прачытаных твораў У.С. Ліпскага. Кожная работа павінна мець назву, а таксама – паведамленне, паводле якога быў створаны той ці іншы малюнак. Конкурсные работы прадстаўляюцца ў дзіцячы аддзел цэнтральная бібліятэкі г. Барысава. Работы прымаюцца да 15 красавіка 2020 года. Малюнкі могуць быць выкананы ў розных тэхніках малявання на аркушах паперы фармату А3 ці А4. Кожная конкурсная работа павінна суправаджацца заяўкай з наступнымі звесткамі:
- прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю);
- хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (хатні, мабільны) аўтара(ў);
- назва работы; паведамленне, паводле якога твора У.Ліпскага створана.
Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі ў двух узроставых катэгорыях: 8 – 11 гадоў і 12 – 15 гадоў. У кожнай намінацыі вылучаецца 3 месцы.
Тэлефон для кантактаў: 73-26-64 (дзіцячы аддзел).
Запрашаем усіх жадаючых!