Накануне Пасхи в Мирском цехе хлебопечения освятили куличи, кексы и караваи. 21.by

Накануне Пасхи в Мирском цехе хлебопечения освятили куличи, кексы и караваи

16.04.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чым пахне Вялікдзень? Вядома, смачнай і духмянай здобай. Такая святочная сімфонія пахаў кулічоў, кексаў ды караваяў толькі што з печы сустрэла нас ўжо на парозе Мірскага цэха хлебапячэння Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.


– Сёлета ўпершыню мы вырашылі запрасіць святара, каб асвяціць абсалютна ўсю велікодную прадукцыю цэха ў Міры. Гэтым мы праяўляем клопат пра нашых пакупнікоў, якія не змогуць прысутнічаць у храме падчас святочных набажэнстваў, – растлумачыў кіраўнік Карэліцкага філіяла аблспажыўтаварыства Сяргей Саўко.


Майстар Мірскага цэха хлебапячэння Алена Худоба

Усяго мы плануем паставіць у гандлёвыя кропкі і аўталаўкі райспажыўтаварыства, а таксама ў прыватныя магазіны Карэліччыны, каля 6000 адзінак асвечанай прадукцыі. Гэта кулічы, караваі і кексы як класічныя, так і з разынкамі, арэхамі і карыцай, – далучылася да размовы майстар Мірскага цэха хлебапячэння з 32-гадовым стажам Алена Худоба. – Аб’ёмы даволі вялікія, таму мы зараз працуем у дзве змены – дзённую і начную. Спадзяюся, пакупнікі ацэняць нашы старанні. Таксама адзначу, што пячэм мы па правераных часам рэцэптах без ніякіх лішніх дадаткаў, як кажуць у народзе, “хіміі”, усё толькі натуральнае. Таму наша здоба парадуе землякоў і гасцей раёна хатнім смакам.

– Дарэчы, у пятніцу мы будзем прадаваць гэтую смакату, паўтару, ужо асвечаную, у райцэнтры на гарадскім рынку, – дадаў Сяргей Саўко.


Быў калабок, стаў велікодны піражок

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым пахне Вялікдзень? Вядома, смачнай і духмянай здобай. Такая святочная сімфонія пахаў кулічоў, кексаў ды караваяў толькі што з печы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика