Паважаныя работнікі электрычнай, паштовай сувязі, ветэраны галіны!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі! Неацэнны ваш уклад у развіццё і абнаўленне сродкаў сувязі, у фарміраванне духоўнага і маральнага свету нашага грамадства.
Сёння дзейнасць электронных сродкаў сувязі і камунікацый – абавязковы атрыбут цывілізаванага грамадства, інструмент карэнных эканамічных, палітычных пераўтварэнняў і культурнага развіцця.
Выконваемая вамі праца надае нашаму жыццю асаблівую якасць, дазваляе аператыўна вырашаць мноства грамадскіх і асабістых праблем.
У гэты святочны дзень прыміце пажаданні здароўя, дабрабыту, новых вытворчых поспехаў.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў