Дубровенщина празднует 76-ю годовщину освобождения от немецко-фашистских захватчиков. 21.by

Дубровенщина празднует 76-ю годовщину освобождения от немецко-фашистских захватчиков

26.06.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дубровно,Дубровенский,история. победа, празник,рыленки

Рознымі падзеямі і святамі жыве родная Дубровеншчына. Але за звыклымі справамі і штодзённымі клопатамі ніколі мы не забываемся на дату 26 чэрвеня 1944 года. Менавіта ў гэты дзень над Дуброўна ўзвіўся сцяг вызвалення дубровенскай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Праз дзесяцігоддзі мы не маем права забыцца пра тое, што перанесена-перажыта ў змрочныя гады акупацыі. За вызваленне нашага раёна аддалі жыццё больш за 40 тысяч дачок і сыноў 135 нацыянальнасцей, прадстаўнікоў усіх куткоў былога Савецкага Саюза і замежжа.
У гэтыя чэрвеньскія дні 1944 года ўпісалі ў бессмяроцце свае імёны Юрый Смірноў, Ганна Нікандрава, Аляксандр Васільеў, лётчыкі Сяргей Астахаў і француз Бруна де Фальтана.
Святым месцам для кожнага жыхара раёна з’яўляецца мемарыяльны комплекс «Рыленкі». 26 чэрвеня на ім адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 76-й гадавіне вызвалення Дубровенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Дубровно,Дубровенский,история. победа, празник,рыленки



Памяць патрэбна жывым — менавіта такі быў галоўны пасыл выступленняў на мітынгу.Старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў нагадаў, якія страты панесла падчас акупацыі Дубровеншчына.
— Тысячы мірных жыхароў сталі ахвярамі акупацыйнага рэжыму. 39 вёсак былі сцёрты з твара зямлі. Некаторыя з іх так і не адрадзіліся. Пакуль мы будзем памятаць цану вызвалення, у нашых землякоў не ўзнікне жаданне брацца за зброю, — адзначыў Анатоль Лукашоў. — Наш чалавечы абавязак быць дастойнымі спраў нашых продкаў, подзвігу воінаў-вызваліцеляў. Жадаю вам мірнага неба над галавой, дабрабыту і павагі адзін да аднаго!
Старшыня савета ветэранаў аг.Асінторф Ніна Міхальчанка, юныя міратворцы Асінторфскай школы Дзяніс Дружалюбаў і Арына Чарвякова выказалі словы павагі і ўдзячнасці старэйшым пакаленням і запэўнілі, што будуць з гонарам несці эстафету памяці далей.


Дубровно,Дубровенский,история. победа, празник,рыленки






Прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу.
Ускладанне кветак адбылося на брацкім пахаванні ў Пятрыках, г.Дуброўна і іншых населеных пунктах Дубровенскага раёна.

Дубровно,Дубровенский,история. победа, празник,рыленки






Алена КАРСАКОВА
Фота Ю.СТАРАВОЙТАВАЙ, А.КАРСАКОВАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рознымі падзеямі і святамі жыве родная Дубровеншчына. Але за звыклымі справамі і штодзённымі клопатамі ніколі мы не забываемся на дату
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика