У Штанге праблем з Глебам няма. 21.by

У Штанге праблем з Глебам няма

04.09.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На матч супраць каманды Харватыi накiруюцца 20 футбалiстаў зборнай Беларусi, паведамiў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Бернд Штанге.

"Ёсць некалькi змен. Аляксандр Глеб трэнiруецца ў Штутгарце, i ёсць маленькая надзея, што ён адновiцца да матчу з Украiнай", — сказаў трэнер. Акрамя таго, у зборную запрошаны паўабаронца БАТЭ Сяргей Крывец. Ён замянiў нападаючага расiйскай "Сiбiры" Генадзя Блiзнюка, якi папрасiў трэнера не разглядаць яго кандыдатуру, паколькi не адчувае сябе ў стане моцна згуляць супраць Харватыi i Украiны. У Заграб паляцiць таксама абаронца "Шахцёра" Павел Пласконны, каб, па словах Штанге, засцерагчы двух iншых гульцоў гэтага амплуа ад новых жоўтых картак, якiя пацягнуць дысквалiфiкацыю на матч з Украiнай. Замест Глеба-старэйшага капiтанам каманды будзе Аляксандр Кульчы. Трэнер выказаў надзею, што да гасцявога матчу з Харватыяй яго падапечныя падыдуць у лепшай фiзiчнай форме, чым да хатняга, якi завяршыўся паражэннем. "Заявы аб тым, што Глеб не будзе гуляць з Харватыяй, таму што пакрыўдзiўся на мяне за мае выказваннi, — гэта нешта для жоўтай, бульварнай прэсы, — сказаў Штанге. — Нiхто не можа быць пакрыўджаным. Наогул няма нiякiх праблем. Глеб можа казаць усё, што хоча, напрыклад, пра неабходнасць вярнуць у каманду Рамашчанкi, а я магу казаць пра тое, што Глеб у гэтай квалiфiкацыi згуляў не так, як хацелася б. Але не таму, што ён слабак, а таму, што перад адказнымi гульнямi ў яго былi траўмы". Па словах Штанге, Глебу толькi 28 гадоў i ён яшчэ многа гадоў можа быць карысны. "Я не дазволiў бы нi аднаму журналiсту казаць пра тое, што ў нас ёсць праблемы. Як капiтан i трэнер мы iмкнёмся ўзмацнiць каманду i весцi яе ў будучыню", — падкрэслiў Штанге.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На матч супраць каманды Харватыi накiруюцца 20 футбалiстаў зборнай Беларусi, паведамiў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Бернд Штанге. "Ёсць некалькi змен. Аляксандр Глеб трэнiруецца ў Штутгарце, i ёсць маленькая надзея, што ён адновiцца да матчу з Украiнай", — сказаў трэнер. Акрамя таго, у зборную запрошаны паўабаронца БАТЭ Сяргей Крывец. Ён замянiў нападаючага расiйскай "Сiбiры" Генадзя Блiзнюка, якi папрасiў трэнера не разглядаць яго кандыдатуру, паколькi не адчувае сябе ў стане моцна згуляць супраць Харватыi i Украiны.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика