З рэкордам сезона Дынама адолела Тарпеда
23.09.2009
—
Новости Спорта
|
У чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лiгi хакеiсты сталiчнага "Дынама" сустракалiся ў гасцях з камандай "Тарпеда" з Нiжняга Ноўгарада i атрымалi перамогу — 5:3. Пяць шайбаў у вароты супернiка — рэкорд "Дынама" ў гэтым сезоне. Пасля няўдалага матчу з "Барысам", якi сталiчная каманда прайграла, Глен Хэнлан замянiў варатара — замест Андрэя Мезiна згуляў Вiталь Коваль, (ён, дарэчы, быў прызнаны лепшым гульцом паядынку) i змянiў склад звенняў. Матч не вылучаўся вялiкай колькасцю галявых момантаў, i толькi яго апошняя трэць выдалася нервовай: калi другi перыяд беларусы пачалi з камфортнай перавагай 3:1, то менш чым за тры хвiлiны да фiнальнай сiрэны гаспадары скарацiлi лiк да мiнiмуму — 3:4. А за дзве хвiлiны да завяршэння паядынку i ўвогуле замянiлi варатара шостым палявым гульцом i пайшлi на вырашальны штурм беларускiх варотаў. Але да шчасця беларускiх балельшчыкаў, Плат пасля перадачы Андэрсана закiнуў шайбу ў пустыя вароты супернiка — 5:3. У беларусаў шайбы закiнулi Аляксандр Кулакоў (13-я хвiлiна), Дзью Уэскот (15-я), Ханес Х'ювенен (21-я), Андрэй Стась (43-я) i Джэф Плат (59-я). За пяць гульняў беларуская каманда набрала 8 ачкоў i падзяляе 4-7 месца ў Заходняй канферэнцыi. Наступны паядынак наша дружына правядзе ў Маскве 24 верасня супраць мясцовага ЦСКА. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лiгi хакеiсты сталiчнага "Дынама" сустракалiся ў гасцях з камандай "Тарпеда" з Нiжняга Ноўгарада i атрымалi перамогу — 5:3. Пяць шайбаў у вароты супернiка — рэкорд "Дынама" ў гэтым сезоне. Пасля няўдалага матчу з "Барысам", якi сталiчная каманда прайграла, Глен Хэнлан замянiў варатара — замест Андрэя Мезiна згуляў Вiталь Коваль, (ён, дарэчы, быў прызнаны лепшым гульцом паядынку) i змянiў склад звенняў. |
|