Пчолы спынілі матч Мексіка — Сальвадор. 21.by

Пчолы спынілі матч Мексіка — Сальвадор

12.10.2009 09:53 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Матч адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе (Мексіка — Сальвадор, 4‑ты раўнд КОНКАКАФ) быў спынены ў самым пачатку з той прычыны, што ля варот гасцей з’явіўся рой пчол.

Пчол ганялі шэсць хвілін і такі выгналі. А мексіканцы перамаглі 4:1 і выйшлі, разам са зборнай ЗША, на чэмпіянат свету.

Турнірнае становішча: ЗША — 19, Мексіка — 18, Коста‑Рыка — 15, Гандурас — 13, Сальвадор — 8, Трынідад і Табага — 5.

3‑е месца ў гэтай групе, што дае прамую пуцёўку на чэмпіянат свету, разыграюць 14 кастрычніка ў завочным супрацьстаянні Коста‑Рыка і Гандурас.

Коста‑Рыка згуляе ў гасцях з ЗША, а Гандурас адправіцца ў Сальвадор.

Каманда, што зойме 4‑е месца ў групе, адправіцца гуляць стыкавы матч з 5‑й камандай Паўднёвай Амерыкі.

А гэта можа быць і Аргентына, і Уругвай, і Эквадор. Пуцёўкі ў Паўднёвую Афрыку тут заваявалі Бразілія, Парагвай, Чылі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матч адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе (Мексіка — Сальвадор, 4‑ты раўнд КОНКАКАФ) быў спынены ў самым пачатку з той прычыны, што ля варот...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика