Расія — са Славеніяй, Украіна згуляе з Грэцыяй. 21.by

Расія — са Славеніяй, Украіна згуляе з Грэцыяй

19.10.2009 15:29 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў Швейцарыі прайшло лёсаванне стыкавых матчаў за чатыры пуцёўкі на чэмпіянат свету па футболе, што пройдзе летам 2010 года ў Паўднёвай Афрыцы.

Вызначыліся наступныя пары: Ірландыя — Францыя, Партугалія — Боснія, Грэцыя — Украіна, Расія — Славенія.

Стыкавыя матчы пройдуць 14 і 18 лістапада.

Нагадаем, што зборная Украіны гуляла ў адборачнай групе са зборнымі Англіі, Харватыі, Беларусі, Казахстана і Андоры і заняла, натуральна, другое месца, абышоўшы на адзін пункт Харватыю.

Зборную Беларусі ўкраінцы перамаглі ў Львове з лікам 1:0 і згулялі ўнічыю ў Мінску - 0:0.

***

Пуцёўкі на чэмпіянат свету па футболе — 2010 сабе забраніравалі 23 зборныя:

Паўднёва‑Афрыканская Рэспубліка (як арганізатар),

Еўропа:

Англія, Данія, Галандыя, Іспанія, Італія, Нямеччына, Славакія, Сербія, Швейцарыя.

Азія: Японія, КНДР, Рэспубліка Карэя, Аўстралія.

Паўднёвая Амерыка: Бразілія, Парагвай, Чылі, Аргентына.

КОНКАКАФ: Мексіка, ЗША, Гандурас.

Каманда Коста‑Рыкі, што заняла 4‑е месца ў гэтай групе, будзе гуляць у стыкавым матчы з 5‑й камандай Паўднёвай Амерыкі — зборнай Уругвая. Матчы таксама пройдуць 14 і 18 лістапада.

Афрыка: Гана, Кот Д’Івуар + тры зборныя вызначацца ў лістападзе.

Акіянія: Новая Зеландыя аспрэчвае адзіную пуцёўку на чэмпіянат са зборнай Бахрэйна (5‑я зборная Азіі). У першым матчы ў Бахрэйне была зафіксавана нічыя, матч у адказ пройдзе 14 лістапада.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Швейцарыі прайшло лёсаванне стыкавых матчаў чэмпіяната свету па футболе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика