Глен Хэнлан адпраўлены ў адстаўку
20.10.2009 22:42
—
Новости Спорта
|
Глен Хэнлан адпраўлены ў адстаўку з пасады трэнера хакейнага мінскага «Дынама». Гэта стала фактам пасля паразы «Дынама» ў аўторак у Мінску ад аўтсайдэра хабараўскага «Амура» – 1:4. Хэнлан на пасляматчавую прэс-канферэнцыю не з’явіўся, як высветлілася, ён разам з усім трэнерскім штабам адпраўлены ў адстаўку. Перад журналістамі выступіў кіраўнік Федэрацыі хакею Уладзімір Навумаў, які зазначыў, што «У гэтай каманды няма характару, і бачу, што гэта трэнерскі штаб не можа яго выхаваць. Бачу, што каманда можа гуляць куды лепей», - паведамляе Прессбол. Ад серады каманду будзе ўзначальваць Аляксандр Андрыеўскі, які цяпер трэніруе «Гомель». Цяпер мінскае «Дынама» з 20 пунктамі ў 15 гульнях займае дзевятае месца ў Заходняй канферэнцыі. Наступную гульню мінчане правядуць у чацвер дома з навакузнецкім «Металургам». *** Яшчэ ў суботу Глен Хэнлан у рамках дабрачыннай акцыі прайшоў разам з Навумавым 30 кіламетраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Навумаў: «У мінскага «Дынама» няма характару, і гэты трэнерскі штаб не можа яго выхаваць».
|
|