Галоўны трэнер БАТЭ разлічвае на перамогу ў матчы з АЕК. 21.by

Галоўны трэнер БАТЭ разлічвае на перамогу ў матчы з АЕК

21.10.2009 14:17 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка разлічвае на перамогу ў матчы трэцяга тура групавога этапа Лігі Еўропы супраць грэчаскага клуба АЕК.

«Мы маем намер зрабіць усё магчымае, каб дамагчыся станоўчага выніку і атрымаць першую перамогу ў групавым турніры», — заявіў Ганчарэнка на сустрэчы з журналістамі напярэдадні паядынку, які пройдзе 22 кастрычніка на мінскім стадыёне «Дынама».

Паводле слоў трэнера, вынікі матчаў Лігі чэмпіёнаў, што прайшлі 20 кастрычніка, у прыватнасці «Барселона» — «Рубін» (1:2) і «Інтэр» — «Дынама» (Кіеў) (2:2), яшчэ раз пацвердзілі, што ў футболе не засталося фаварытаў і магчымы любы вынік.

Трэнерскі штаб БАТЭ валодае дастатковай інфармацыяй аб саперніку, адзначыў Ганчарэнка. «Ёсць шмат DVD, трэнер Аляксандр Ермаковіч выязджаў у Грэцыю на апошні матч АЕК у нацыянальным першынстве.Калі «Эвертан» аддае перавагу доўгім перадачам, а «Бенфіка» — кароткаму і сярэдняму пасу, то АЕК сумяшчае гэтыя стылі. Наша задача — выйсці і ціснуць на слабыя бакі саперніка», — падкрэсліў галоўны трэнер БАТЭ. Як паведаміў Ганчарэнка, усе гульцы, за выключэннем Стасевіча, які перанёс аперацыю, здаровыя, «нават Булыга з учарашняга дня трэніруецца».

Паводле слоў нападаючага БАТЭ Віталя Радзівонава, камандзе неабходна перамога, каб «дадаць упэўненасці ў сваіх сілах». «АЕК — моцны грэчаскі клуб, еўрапейскі серадняк, з якім БАТЭ па сілах гуляць і дамагацца станоўчага выніку. Гэтая перамога запоўніцца надоўга, бо яна будзе першай у групавых турнірах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы», — лічыць футбаліст.

Віктар Ганчарэнка выказаў шкадаванне, што на «Дынама» можа зноў не быць аншлага. «Цэны на білеты даволі прымальныя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таксама Віктар Ганчарэнка выказаў шкадаванне, што на «Дынама» можа зноў не быць аншлага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика